Мікола Статкевіч: Псаваць машыну – гэта такое дробнае паскудства

Палітыку і былому палітвязню Міколу Статкевічу ў чарговы раз невядомыя пашкодзілі на 3 ліпеня машыну.

“Гэта адбываецца каторы год запар у адзін і той жа час – у ноч з 2 на 3 ліпеня”, – распавёў палітык сайту palitviazni.info.

“Аўтамабіль быў пашкоджаны ноччу – разбілі лабавое шкло, – кажа Мікола Статкевіч.І гэта адбываецца каторы год запар у адзін і той жа час – у ноч з 2 на 3 ліпеня. Заўважылі таксама, што ўдар чалавек наносіць у адно і тое ж месца, таму можна меркаваць, што выканаўца адзін і той жа. І яшчэ, калі памятаеце, раней нам парэзалі колы ў машынах. І тады следства злачынцу не знайшло. Ды, мяркую, і не магло знайсці”.

Па словах палітыка, не падаваў ён заяву ў міліцыю ні ў мінулым годзе, ні ў гэтым.

“Псаваць машыну – гэта такое дробнае паскудства, – дадае ён. – Але якая ўлада, такія і метады. Не думаю, што нехта будзе напружвацца, каб пакараць сапраўдных злачынцаў, а значыцца і сэнсу звязвацца з міліцыяй няма. Толькі час патраціш, а толку – нуль”.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Дзяніс Дзянісаў
  • Андрэй Рамашэўскі