У Змітра Паліенкі ў СІЗА ізноў абвастрыліся старыя хваробы

Былы палітвязень Зміцер Паліенка, які зараз знаходзіцца ў СІЗА-1, паведаміў, што ў яго ізноў абвастрыліся экзэма і дэрматыт.

Пра гэта Зміцер напісаў у лісце паплечніку Міколу Дзядку.

Нагадаем, што экс-палітвязню Зміцеру Паліенку, які быў затрыманы 20 сакавіка, выстаўлена абвінавачанне на падставе некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339), распальванне іншай сацыяльнай варожасці (арт. 130), а таксама апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці (арт. 341).

Стала вядома, што расследванне крымінальнай справы актывіста анархічнага руху Змітра Паліенкі завяршылася, справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Зараз актывіст анархісцкага руху знаходзіцца ў СІЗА-1.

“Зміцер піша, што ў яго ізноў пачалася экзема і дэрматыт, – распавёў Мікола Дзядок сайту palitviazni.info. – Дадае, што не хапае інфармацыі з вонкавага свету, і, калі была спякота, ў камеры не было чым дыхаць.

Паведаміў таксама, што настрой у яго дрэнны, аднак у цэлым па лісце падаецца што “баявы”. Рыхтуецца да таго, што могуць асудзіць на 6 гадоў”.

“Тут цяжка з навінамі, – напісаў Зміцер Паліенка. – Тэлевізара няма, а з газет толькі праўладная “7 дзён”. Гадаю, у які лагер паеду. Па справе, на жаль, усё кепска. ГУБАЗік добра працуе”.

***

Напісаць Змітру Паліенку можна па адрасе:

Паліенка Дзмітрый Аляксандравіч

вул. Валадарскага 2, СІЗА-1

220030

Мінск, Беларусь

Дапамагчы матэрыяльна можна праз яго дзяўчыну Насту:

(IBAN): BY58AKBB30140002388305210000

4255 2003 0636 7970 08\20

(Беларусбанк. VISA)

palitviazni.info

Фота: spring96.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сьвятаслаў Барановіч
  • Алесь Круткін
  • Юрый Бандажэўскі
  • Максім Дашук
  • Сяргей Парсюкевіч