“Талісман Гульняў заклікаў да тэрміновага вызвалення Зміцера Паліенкі…”

   У Мінску з’явіліся плакаты з заклікам вызваліць былога палітвязня Зміцера Паліенку.

“Талісман Еўрапейскіх гульняў Лесік вырашыў, што хопіць яму проста так тырчаць на вуліцах Мінска і заклікаў да тэрміновага вызвалення Зміцера Паліенкі”, – паведаміў актывіст Максім Вінярскі

Нагадаем, што экс-палітвязню Зміцеру Паліенку, які быў затрыманы 20 сакавіка, выстаўлена абвінавачанне на падставе некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса: асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339), распальванне іншай сацыяльнай варожасці (арт. 130), а таксама апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці (арт. 341).

Зараз актывіст анархісцкага руху знаходзіцца ў СІЗА-1.

Тым часам, у гэтыя дні, калі ў Мінску праходзяць Еўрапейскія гульні, на плакатах, дзе фігуруе талісман спартыўных спаборніцтваў, з’явіліся налепкі “Свабоду Паліенку” – ля парка Чалюскінцаў, Нацыянальнай бібліятэкі, станцый метро…

“Талісман Еўрапейскіх гульняў Лесік вырашыў, што хопіць яму проста так тырчаць на вуліцах Мінска і заклікаў да тэрміновага вызвалення Зміцера Паліенкі”, – напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук актывіст Максім Вінярскі і паказаў фотаздымкі з налепкамі ў падтрымку Змітра.

 

***

Напісаць Змітру Паліенку можна па адрасе:

Паліенка Дзмітрый Аляксандравіч

вул. Валадарскага 2, СІЗА-1

220030

Мінск, Беларусь

Дапамагчы матэрыяльна можна праз яго дзяўчыну Насту:

(IBAN): BY58AKBB30140002388305210000
4255 2003 0636 7970 08\20

(Беларусбанк. VISA)

palitviazni.info

Фота: spring96.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксей Шыдлоўскі
  • Андрэй Кім
  • Зьміцер Касьпяровіч
  • Вадзім Лабковіч
  • Зьміцер Дашкевіч