“Справу Алеся Міхалевіча” закрыюць у наступным годзе?

Крымінальная справа ў дачыненні экс-кандыдата у прэзідэнты Алеся Міхалевіча, які з-за рэпрэсій быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля прэзідэнцкай кампаніі 2010 году, але затым вярнуўся дадому, па-ранейшаму не закрыта.

“Чакаю, калі пройдзе тэрмін даўніны”, – паведаміў Алесь Міхалевіч сайту palitviazni.info.


Нагадаем, экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля прэзідэнцкай кампаніі 2010 году. Тады ён з шэрагам іншых кандыдатаў на вышэйшую пасаду ў краіне апынуўся пад крымінальным пераследам. Міхалевіч стаў адным з фігурантаў нашумелай справы “Аб масавых беспарадках”. Пэўны час палітык знаходзіўся ў СІЗА КДБ і быў першым з тых, хто заявіў пра жорсткія катаванні ў турэмных засценках.

Выйшаўшы на волю пад падпіску аб нявыездзе, Міхалевічу ўсё ж-такі ўдалося пакінуць Беларусь і эмігрыраваць у Чэхію. У верасні 2015 годзе палітык вярнуўся на радзіму пасля пяці гадоў жыцця за яе межамі.

“Зараз я па-ранейшаму аказваю кансультацыі міжнародным юрыдычным кампаніям, якія маюць праблемы з экстрадыцыяй і Інтэрполам, – кажа Алесь Міхалевіч. – Плённа працуем па тэме Еўрапейскага суда па правах чалавека, экстрадыцыям. Шмат часу даводзіцца праводзіць у раз’ездах, але праца падабаецца”.

Што датычыцца крымінальнай справы, якую завялі на Міхалевіча за падзеі 2010 году, то яна таксама знаходзіцца ў нязменным стане – прыпынена.

“Прыпынілі, але не закрылі, – дадае былы кандыдат у прэзідэнты. – З гэтай нагоды ніякіх скаргаў я ўжо не пішу, проста чакаю, калі пройдзе пяць гадоў і закончыцца тэрмін даўніны. Па маіх падліках, справу павінны аўтаматычна закрыць ужо ў наступным годзе”.

palitviazni.info

 

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

03.07.2020 «Падстаў для спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да вас не маецца”. Следчы камітэт адказаў экс-палітвязню Алесю Міхалевічу па справе дзесяцігадовай даўніны

24.03.2020 Алесь Міхалевіч: У гэтым годзе маю справу не закрыюць за тэрмінам даўніны

21.06.2019 “Справу Алеся Міхалевіча” закрыюць у наступным годзе?

03.10.2018 Алесь Міхалевіч: Крымінальную справу не хочуць закрываць…

23.04.2018 Былы палітвязень Алесь Міхалевіч зарэгістраваў у Вільні юрыдычны офіс

28.09.2017 Алесь Міхалевіч: Прызнаць невінаватым не хочуць, а прызнаць вінаватым не могуць

28.02.2017 Чаму не закрываюць справу Алеся Міхалевіча?

20.09.2016 Алесь Міхалевіч збіраецца звяртацца па сваёй крымінальнай справе ў Пракуратуру

05.05.2016 Алесь Міхалевіч рыхтуецца да парламенцкай кампаніі

17.02.2016 Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч будзе балатавацца ў дэпутаты

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сьвятаслаў Барановіч
  • Павал Шарамет
  • Міхаіл Пашкевіч
  • Міхаіл Марыніч