“Справа крымскіх татар”: 68 гадоў зняволення на пяцярых

На гэтым тыдні Паўночна-Каўказскі акружны ваенны суд у Растове вынес рашэнне па справе “Хізб ут-Тахрыр” у Сімферопале.

Пяцёра крымскіх татар былі затрыманы пасля вобшукаў у кастрычніку 2016 года, ім прад’явілі абвінавачванне ва ўдзеле ў забароненай у Расіі арганізацыі.

Аднаго з іх – Тэймура Абдулаева – таксама абвінавацілі ў арганізацыі ячэйкі ў Сімферопалі. Яго асудзілі на 17 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму.

Узеір Абдулаеў атрымаў 13 гадоў зняволення, Эміль Джэмадзенаў і Айдэр Саледзінаў – па 12, а Рустэм Ісмаілаў – 14 гадоў пазбаўлення волі.

Усе асуджаныя віну не прызналі, абарона мае намер падаць скаргу на прысуд.

“Мы не тэрарысты і не здзяйснялі злачынстваў, – прыводзіць словы Узеіра Абдулаева currenttime.tv. – Я таксама заяўляю, што гэтая крымінальная справа сфальсіфікаваная, надуманая. Адзін таямнічы сведка чаго варты. І гэта з’яўляецца доказам нашай невінаватасці. Гэтым самым хачу паказаць, што ў Расіі права чалавека парушаюцца, значыцца вамі парушаецца і ваша Канстытуцыя”.

Па справе “Хізб ут-Тахрыр”, не забароненай на тэрыторыі Украіны і ў большай частцы еўрапейскіх краін, у анексаваным Расіяй Крыме з 2014 году арыштавана амаль 70 чалавек.

Праваабарончы цэнтр “Мемарыял” лічыць іх пераслед палітычна матываваным: у 2014 годзе крымскія татары выступалі супраць далучэння да Расіі.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Юлія Чыгір