Мікола Дзядок: Пішыце палітвязням і стойце на сваім!

Былы палітычны зняволены Мікола Дзядок, якія лістуецца з сёняшнім палітвязнем Міхаілам Жамчужным, распавёў, што “ад Міхаіла добрыя навіны”.

“Турэмнае змаганне такое, што трэба проста запасціся цярпеннем і стойкасцю”, – кажа Мікола Дзядок.

Мікола Дзядок паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбук, што атрымаў два лісты – ад беларускага палітвязня Міхаіла Жамчужнага і расійскага вязня-анархіста Іллі Шакурскага.

“Не паверыце, але ад Жамчужнага добрыя навіны! – напісаў ён. – Сталі меней даваць ШІЗА, зараз у ПКТ на доўгі тэрмін. Кормяць добра, лекар дае вітаміны. Кажа, што са зменай кіраўніцтва стаўленне да яго значна палепшылася а ціск зменшыўся. Тое, што змена кіраўніцтва шмат у чым заслуга самога Жамчужнага, думаю, даказваць не трэба”.

Мікола Дзядок дадае, што на прыкладзе Міхаіла мы бачым, як той, хто змагаецца, перамагае.

“Тры гады няспыннага ціску ў калоніі: больш за год у ШІЗА, спробы загнаць у “петушатню”, абрыў усялякай перапіскі і многае іншае, – працягвае былы палітвязень. – Ён выстаяў! Не скарыўся, не перастаў пісаць скаргі ва ўсе машчымыя і немагчымыя інстанцыі, не прыняў іхнія правілы, не стаў пісаць ніякіх пакаянных папер, адмаўляўся выконваць прыніжальныя патрабаванні. І перамог!

Турэмнае змаганне такое – не трэба на кагосьці скакаць з нажом, трэба проста запасціся цярпеннем і стойкасцю. Якая з гэтага мараль? Пішыце палітвязням і стойце на сваім. Так пераможам!”

palitviazni.info

Фота: spring96.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Жукавец
  • Павал Мажэйка
  • Мікалай Аўтуховіч