Зміцер Паліенка працягвае праходзіць у Навінках судова-псіхіятрычную экспертызу

Як вядома, былому палітвязню Зміцеру Паліенку, які быў затрыманы 20 сакавіка, выстаўлена абвінавачанне на падставе некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

“Зміцер, здаецца, з 10 красавіка знаходзіцца ў Навінках, сёння занесла яму перадачу, – распавяла сайту palitviazni.info сяброўка Паліенкі Наста Гусева.

Па інфармацыі Следчага камітэта, Зміцеру Паліенку выстаўлена абвінавачванне па трох артыкулах: асабліва злоснае хуліганства (ч. 3 арт. 339), распальванне іншай сацыяльнай варожасці (арт. 130), а таксама апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці (арт. 341).

Зараз актывіст анархісцкага руху застаецца пад вартай, у дачыненні да яго прызначаная стацыянарная судова-псіхолага-псіхіятрычная экспертыза.

“Зміцер, здаецца, з 10 красавіка знаходзіцца ў Навінках, сёння занесла яму перадачу, – распавяла сайту palitviazni.info сяброўка Паліенкі Наста Гусева. — Ад яго няма асаблівых навін, бо лісты, што піша Зміцер, мне практычна не даходзяць. З дзесятка прыйшлі толькі два, а ў Навінкі і наогул пісаць нельга”.

Па яе словах, у гэты ж час на Змітра працягваюць заводзіць адміністрацыйныя справы за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў, і павесткі яму прыходзяць на дамашні адрас цэлымі пачакамі.

“Што датычыцца тэрмінаў знаходжання Зміцера ў Навінках, то гэта дакладна невядома”, – дадае Наста Гусева.

palitviazni.info

Фота: spring96.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Казакоў
  • Анатоль Букас
  • Мікіта Ліхавід
  • Юры Казак
  • Зьміцер Паліенка