Зміцера Паліенку перавялі ў СІЗА на Валадарскага

Былы палітычны зняволены Зміцер Паліенка зараз знаходзіцца ў мінскім СІЗА на вуліцы Валадарскага. Пра гэта паведаміў яго паплеянік Вячаслаў Касінераў.

“Абвінавачванне Змітру пакуль так і не прад’яўлена, а зараз праводзяцца пэўныя следчыя дзеянні”, – распавёў Вячаслаў сайту palitviazni.info.

Нагадаем, што Змітра Паліенку падазраюць у здзяйсненні злачынства па артыкуле 339, ч.3 (“Асабліва злоснае хуліганства”). Паводле версіі следства, былы палітвязень распыліў пярцовы балончык у твар мужчыне, які прасіў не паліць на лесвічнай пляцоўцы.

А вось знаёмая Зміцера Наста Гусева распавяла, што гэта п’яны мужчына першым распачаў канфлікт

20 сакавіка Зміцера змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, першапачаткова яго затрымалі на 10 сутак. 30 сакавіка Паліенку павінны былі альбо прад’явіць абвінавачванне, альбо выпусціць на волю.

Тым часам, абвінавачванне да гэтага часу не прад’яўлена. міцер Паліенка быў пераведзены ў СІЗА ў Жодзіна, але зараз накіравалі ў мінскі СІЗА.

“Зміцер пераведзены ў СІЗА-1, што на Валадарскага, – паведаміў Вячаслаў Касінераў у Фэйсбук. – Ён знаходзіцца ў камеры 62. 5 красавіка ў яго плануюцца следчыя дзеянні па першай справе, за графіці. Зараз закладніку рэжыма вельмі патрэбна ваша падтрымка, маральная, матэрыяльная, а таксама розгалас пра бязмежжа ўлады”.

Са слоў Касінерава, таварышы і сябры Змітра аператыўна адрэагавалі і аформілі яму ў следчы ізалятар невялікую перадачу.

palitviazni.info.

Фота: spring96.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Анатоль Лябедзька
  • Анатоль Букас
  • Андрэй Гайдукоў
  • Мікола Маркевіч
  • Алег Гнедчык