Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Актывіст і былы палітвязень Зміцер Дашкевіч быў затрыманы на святкаванні Дня Волі 24 сакавіка і да гэтага часу знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Магчыма, суд адбудзецца сёння, 26 сакавіка.

Таксама 25 сакавіка ў цэнтры горада былі затрыманы выбітныя беларускія музыкі.

Учора блізкія актывіста цэлы дзень дзяжурылі ля суда Цэнтральнага раёна, але Зміцера Дашкевіча туды так і не прывезлі.

“Гэта жахлівейшая новая практыка, калі арыштанта, які праходзіць па адміністрацыйнай справе, могуць асудзіць цягам трох сутак”, – паведаміла жонка затрыманага Наста Дашкевіч.

“Год таму, 25 сакавіка, калі я быў у турме, Зміцер Дашкевіч падтрымаў мяне, прачытаўшы на святкаванні Дня Волі мой верш, – выказаўся ў Фэйсбук з нагоды затрыманняў 25 сакавіка Уладзімір Някляеў. – Сёння ён сам у той жа турме. Такая вось у нашай краіне “пераемнасць пакаленняў”. У пастарунку таксама апынуліся Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, Ігар Варашкевіч, Павел Аракелян. Не палітыкі, не актывісты дэмакратычнай апазіцыі. Музыкі, спевакі, патрыёты Беларусі. Арыштаваная за пратэст супраць рэпрэсій Алена Талстая”.

Са слоў палітыка, пры ўсіх заявах у бок Еўразвязу і ЗША пра дэмакратызацыю ды лібералізацыю рэжым проста не здольны адмовіцца ад ціску на грамадства, спыніць канвеер рэпрэсій, бо са спыненнем гэтага канвееру скончыцца гэты рэжым.

“Менавіта страхам канца абумоўленыя такія бязглуздыя дзеянні служкаў рэжыму як арышт цесляра Дашкевіча за выступ на дазволеным уладамі масавым мерапраемстве, ці затрыманне музыкаў Вайцюшкевіча, Вольскага, Варашкевіча, Аракеляна за жаданне паспяваць у святочны вечар на вуліцах роднага горада, – лічыць Уладзімір Някляеў. – Не затрымалі б музыкаў, ніхто б раздражнёна не здзіўляўся: “Нам ужо кляпам рот затыкаюць?! Нам паспяваць у нашым горадзе нельга”?

Не арыштавалі б цесляра Дашкевіча, ніхто б не пытаў і не перапытваў: “Што і пра каго ён сказаў? Пра якога самазванца?” І прадстаўніца адной з заходніх амбасадаў рытарычна не пыталася б: “Як можна брутальна арыштаваць чалавека на вачах двух ягоных маленькіх дзетак і цяжарнай жонкі?! Ён забойца? Злодзей? Тэрарыст?..”

Рэжым ужо ўсіх баіцца. У тым ліку і музыкаў, і цесляроў, і маленькіх дзетак, і цяжарных жонак

Таксама 25 сакавіка былі затрыманы і вядомыя беларускія музыкі Лявон Вольскі, Ігар Варашкевіч, Зміцер Вайцюшкевіч і Павел Аракелян, якія хацелі зладзіць невялікі імправізаваны канцэрт у цэнтры горада ў гэты святочны дзень, але былі затрыманы міліцыяй. Пазней, праўда, іх адпусцілі.

“Арышты выбітных музыкаў за намер правесці бесплатны канцэрт на пешаходнай вуліцы, а таксама затрыманні людзей за іх жаданне ўскласці кветкі да будынку, дзе ў 1918 годзе працавала Рада БНР – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”, – дадае яшчэ адзін палітык Мікола Статкевіч.

palitviazni.info

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Хведарук
  • Павал Шарамет
  • Аляксей Бондар
  • Зьміцер Дашкевіч