Ганна Красуліна: Наступны крок – атрыманне грамадзянства

Прэс-сакратар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ганна Красуліна, якую збіраліся выслаць з краіны, атрымала від на пастаяннае жыхарства ў Беларусі і распавяла сайту palitviazni.info пра тое, чаму яна так зрабіла.

“Калі б выслалі, то, суадносна, згубіла б і від на жыхарстсва. Але, паколькі суд заняў мой бок, то яго працягнулі на 5 гадоў”, – кажа суразмоўца.

Нагадаем, што Ганна Красуліна нарадзілася ў Расіі і мае расійскае грамадзянства. У Беларусь яна пераехала ў 2002 годзе. Муж і дзеці Красулінай маюць беларускае грамадзянства.

13 лістапада мінулага году яна даведалася ў аддзеле па грамадзянстве і міграцыі Маскоўскага раёну Мінска пра высылку ў Расію. Прычынай для дэпартацыі сталі быццам бы тры адміністрацыйныя правапарушэнні: за дзве несанкцыянаваныя акцыі і неаплочаны праезд у грамадскім транспарце. Гэта з’явілася падставай для прыняцця ў адносінах да Красулінай рашэння пра высылку «у інтарэсах грамадскага парадку».

Праваабаронцы палічылі гэтую справу палітычна матываванай, а суд Маскоўскага раёну Мінска затым адмяніў рашэнне сталічнай міліцыі аб высылцы з краіны Красулінай.

“Як толькі рашэнне суда ўступіла ў сілу, я адразу ж пайшла падаваць дакументы, каб працягнуць від на жыхарства, – кажа Ганна Красуліна. – Ён у мяне быў і да гэтага, але заканчваўся 30 студзеня. Магчыма, менавіта пад гэтую дату улады і пачалі працэдуру маёй высылкі. Калі б выслалі, то, суадносна, згубіла б і від на жыхарстсва. Але, паколькі суд заняў мой бок, то яго працягнулі на 5 гадоў. Хаця мог быць і іншы варыянт. Маглі сказать так: суд адмяніў высылку, але мы вам не працягнем від на жыхарства. Але ж, на шчасце, усё абыйшлося”.

Са слоў Ганны Красуліна, зараз яна будзе займацца пытаннямі атрымання беларусакага грамадзянства.

“Гэтая працэдура даволі працяглая, – дадае яна. – Першым чым рабіць такі запыт, трэба аргументаваць, на якой падставе хочаш атрымаць грамадзянства. Таму найперш працягваецца від на жыхарства, а затым ужо можна распачынаць працэдуру атрымання грамадзянства. Ёсць такая камісія пры прэзідэнце, якая і павінна даць даведку, ці гатова дзяржава прадаставіць мне грамадзянства”.

palitviazni.info

Фота: tut.by

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Анатоль Букас
  • Аляксандар Атрошчанкаў
  • Анатоль Лябедзька
  • Уладзімер Лыско
  • Андрэй Саньнікаў