Павел Севярынец святкуе юбілей, а Павел Вінаградаў стаў бацькам

Былы палітвязень Павел Севярынец і адзін з рэкардсменаў па адсідках на “сутках” Павел Вінаградаў падзяліліся з грамадскасцю радаснымі навінамі ў сваім жыцці.

Cёння – пяць гадоў з таго дня, як мы з Волечкай ўзялі шлюб і перад Богам і людзьмі паабяцалі быць разам у здароўі і хваробе, у дастатку і бядзе, у шчасці і няшчасці”, – паведаміў Павел Севярынец.

“Я стаў бацькам”, – дадаў Павел Вінаградаў.

“Цяпер я дзякую Госпаду і бацькам Волечкі за цудоўную жоначку і матулю, за самага вернага сябра ў маім жыцці – ды і проста за палову мяне, – напісаў Павел Севярынец  на сваёй старонцы у Фэйсбук. – “Хто знойдзе дабрадзейную жонку?” – пытаецца Біблія. Браты і сёстры, я знайшоў! Яна корміць Францішка зранку, і, пакуль я гляджу навіны, ўключае казань, каб не губляць часу і расці ў веры. Нават калі ў хаце толькі крупы і гародніна, яна гатуе неверагодна смачны абед да майго прыходу і кажа: “Сюрпрыз!”

Павел дадае, што яго жонка марыць пра хрысціянскія падарункі, якія краналі б сэрца кожнаму беларусу, а таму распрацоўвае іх і знаходзіць магчымасьць вырабіць іх для маленькай інтэрнэт-крамкі “Кропля.бай”.

І знемагае, пакуль даглядае нашага моцнага, гучнага і ўпартага сына. Волечка цярпліва пераносіць усе выдаткі майго жыцця, паездкі, варты ў Курапатах, медыйныя буры, паўсюль падтрымлівае, і я часам дзіўлюся, колькі сілы і трываласці на гэта трэба. Дзякуй табе, мая Любая, я цябе вельмі-вельмі кахаю!”, – працягвае Севярынец.

Дарэчы, сёння ж стала вядома, што ў сям’і актывіста Паўла Вінаградава – аднаго з рэкардсменаў па адсідках на “сутках” – нарадзілася дзіця.

“Называйце мяне зараз Баця”, – кажа Павел.

Сайт palitviazni.info далучаецца да віншаванняў. Жывіце ў згодзе, расціце моцнымі!

palitviazni.info

Фота: nn.by

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Павал Мажэйка
  • Яраслаў Грышчэня
  • Аляксандар Францкевіч
  • Зьміцер Даронін