Генадзь Фядыніч заняў у прафсаюзе РЭП пасаду саветніка-кансультанта

22 лістапада адбылося пашыранае пасяджэнне Савета прафсаюза РЭП, падчас якога вырашалася і пытанне, хто будзе зараз кіраваць арганізацыяй.

Выконваць абавязкі старшыні прафсаюза РЭП да 2020 года будзе Зінаіда Міхнюк, – распавёў сайту palitviazni.info цяпер ужо былы кіраўнік гэта прафсаюзнай арганізацыі Генадзь Фядыніч. – А адмыслова для мяне на савеце была ўведзена пасада саветніка-кансультанта прафсаюза”.

 

Нагадаем, што па рашэнні суда цяпер ужо былому старшыні прафсаюза РЭП Генадзю Фядынічу забаронена займаць кіруючыя пасады тэрмінам на 5 год.

“Зінаіда Міхнюк, якая да гэтага была маёй намесніцай і кіраўніком нашага філіяла ў Брэсце, не будзе пераязджаць у Мінск, – кажа Генадзь Фядыніч. – У яе абавязкі зараз уваходзіць: арганізацыя саветаў, пасяджэнняў, яна будзе агучваць планы прафсаюза. Я таксама буду, як і раней, працаваць у арганізацыі. Сёння савет утварыў новую пасаду — саветніка-кансультанта, якую я і заняў. Ігар Комлік застаўся працаваць прадстаўніком прафсаюза па Мінску і Мінскай вобласці. Гэтая пасада не лічыцца кіруючай, таму яго рашэнне суда не тычыцца. Адным словам, я не пакідаю прафсаюз, будуць дапамагаць Зінаідзе Міхнюк, калі спатрэбіцца”.

9 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе лідары прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік абскарджвалі прысуд ад 24 жніўня 2018 г., якім іх прызначылі вінаватымі па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры).

Суд Савецкага раёна асудзіў кіраўнікоў прафсаюза РЭП на 4 гады абмежавання волі без накіравання ў установы адкрытага тыпу. Пры гэтым Фядынічу і Комліку забаронена займаць кіруючыя пасады тэрмінам на 5 год. Мінскі гарадскі суд пакінуў рашэнне раённага ў сіле.

Раней праваабаронцы назвалі гэтую справу палітычна матываванай.

palitviazni.info

Фота: palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Абозаў
  • Алесь Стральцоў
  • Андрэй Пачобут