Як следчыя зрабілі з прычэпа Ігара Комліка “аўтамабіль МАЗ”

8 жніўня працягнуўся судовы працэс над лідарамі незалежнага прафсаюза РЭП.

“Папярэдняе пасяджэнне паказала, як следчыя стваралі гэтую справу”, – распавёў Ігар Комлік сайту palitviazni.info.

Гэта ўжо восьмае паседжанне ў судзе Савецкага раёна па справе старшыні Беларускага незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і галоўнага бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка.

Іх абвінавачваюць у здзяйсненні крымінальнага злачынства па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры).

Па інфармацыі, якую распаўсюдзіў Следчы камітэт, Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік мелі рахунак у Літве, у 2011 годзе ад нерэзідэнтаў Беларусі на яго паступалі грошы ў замежнай валюце агульным памерам 140 тысяч еўра.

Паводле разліку Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, сума нявыплачаных падаткаў склала 22.867,1 рубля.

“Учарашняе пасяджэнне паказала, як следчыя стваралі гэтую справу, – распавёў сайту palitviazni.info Ігар Комлік. – Напрыклад, прыпісалі, што я валодаю “аўтамабілем МАЗ”, хаця насамрэч гэта звычайны прычэп да машыны, якія я набыў у 90-я гады менш чым за 100 долараў. Я вось не разумею: як можна трансфармаваць прычэп у аўтамабіль МАЗ? Следчыя не бачаць розніцу?

Акрамя гэтага, са слоў Комліка, у справе ёсць дакумент, што ён прыягваўся да адміністрацыйнай адказнасць за перавышэнне хуткасці 24 верасня 2017 году, хаця да 2 кастрычніка знаходзіўся ў СІЗА.

“Гэта тэатр абсурда, а не праца следчых, – дадае суразмоўца. – Атрымліваецца, што я збег са следчага ізалятара, паездзіў на машыне з перавышэннем хуткасці, атрымаў за гэта адміністрацынае спагнанне, пасля чаго ізноў вярнуўся ў СІЗА. Да таго ж, высвятлілася на судзе, што ў мяне зусім іншая цешча. Мне прыпісалі асбалютна чужога чалавека! Ні фотаздымкі жанчыны, ні год нараджэння не супадаюць. І гэта яскрава паказвае стаўленне следства да нашай справы. Відаць, усё роўна што было збіраць, але каб толькі больш тамоў назбіралася. Як кажуць, «я его слепила из того, что было, а затем что было, то и полюбила». І вось усё гэта зараз прадстаўляецца на працэсе”.

На думку Ігара Комліка, справа ў прынцыпе не павінна была дайсці да суда.

“Доказная базы няма”, – дадае ён.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Іван Шыла
  • Арцём Брэўс
  • Уладзімер Падгол
  • Павал Вінаградаў
  • Фёдар Мірзаянаў