Генадзь Фядыніч: Агент КДБ прыйшоў да нас з каледжа электронікі

Старшыня прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч распавёў сайту palitviazni.info пра тое, адкуль у прафсаюзе РЭП з’явіўся агент КДБ.

“Пра тое, што Юлія Юхнавец – “крот”, я ведаў ужо 2 жніўня мінулага году”, – кажа кіраўнік незалежнага прфсаюза.

30 ліпеня ў судзе Савецкага райна Мінска пачаўся працэс па справе старшыні незалежнага прафсаюзу рабочых радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзя Фядыніча і бухгалтара РЭП Ігара Комліка.

Згодна са звесткамі следства, старшыня прафсаюза Генадзь Фядыніч і галоўны бухгалтар Ігар Комлік незаконна адкрылі рахунак у банку Літвы, куды ў 2011 годзе ад нерэзідэнтаў Беларусі паступілі грашовыя сродкі ў замежнай валюце. Валюту затым, маўляў, здымалі, перавозілі праз мяжу і перадавалі ў Беларусі Комліку і Фядынічу.

Па інфармацыі юрыста прафсаюза Юрыя Белякова, гутарка ідзе пра рахунак у адным з літоўскіх банкаў, і гэты рахунак быў закрыты яшчэ ў 2011 годзе. У тым жа годзе, дарэчы, чатыры з паловай гады па аналагічным абвінавачанні атрымаў праваабаронца Алесь Бяляцкі.

У судзе сакратар прафсаюза РЭП Юлія Юхнавец, якая працавала ў арганізацыі з 2014-га па 2016 год, прызналася, што была агентам КДБ.

“З 2015 года супрацоўнічала з КДБ у якасці агента, атрымлівала за гэта грошы”, – расказала 22-гадовая дзяўчына.

Юлія Юхнавец таксама заявіла, што яна некалькі разоў выязджала ў Вільнюс, адкуль прывозіла пэўныя сумы валюты.

– Пра тое, што Юхнавец – “крот”, я ведаў ужо 2 жніўня мінулага году, калі ў нас прайшлі ператрусы, – кажа Генадзь Фядыніч. – На той час сакратарка ўжо не працавала, але, калі я супаставіў усе факты, то і прыйшоў да такой высновы. Некаторыя моманты, якімі апелявалі следчыя, ведалі толькі я і тая ж Юхнавец. Таму, паўтаруся, ведаў пра яе агентурную сувязь з сілавікамі, але не чакаў, што яна на судзе так шчыра пра гэта прызнаецца.

– Былі здзіўлены?

– Безумоўна. Зараз атрымліваецца, што гэты самы агент КДБ – асноўны сведка на працэсе, яна паведаміла нават, што Камітэт дзяржаўнай бяспекі плаціў ёй грошы. Многія ўжо жартуюць: а ці заплаціла Юлія Юхнавец з гэтага прыбытку падаткі?

– Як гэтая дзяўчына наогул патрапіла на працу ў ваш прафсаюз?

– Даволі незвычайна. Мы падтрымліваем добрыя стасункі з Мінскім дзяржаўным каледжам электронікі, а нам патрабавалася сакратарка. Звярнуліся ў каледж, майстры, якіх я добра ведаў, і параілі Юлію Юхнавец. Далі ёй добрую рэкамендацыю, былі станоўчыя водгукі… Не думаю, што ўжо тады дзяўчына была завербавана КДБ, бо яна ж наогул не ведала, куды пойдзе на працу. А тут паступіла прапанова ад незалежнага прафсаюза РЭП, тая пагадзілася. Затым, відаць, сілавікі на нечым і падчапілі яе на кручок.

– Нічога падазронага ў яе працы не было?

– Мы такога не бачылі, напэўна ж, прайшла пэўныя курсы, як сябе трэба весці.

– Што можаце сказаць пра першы дзень працэса?

– Мы бачым, што многія нашы хадайніцтвы суддзя адхіляе. І відавочна таксама, што на гэтым тыдні судовае рашэнне яшчэ не вынесуць.

palitviazni.info

Фота: tut.by

 

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Юры Казак
  • Уладзімер Хамічэнка
  • Алесь Круткін
  • Аляксандар Васільеў
  • Аляксандар Фядута