Генадзь Фядыніч: Гатовы да любога варыянта развіцця падзей

8 чэрвеня заканчваецца тэрмін азнаямлення Генадзем Фядынічам і Ігарам Комлікам з матэрыяламі крымінальнай справы.

“Думаю, толькі ў ліпені пачнецца судовы працэс, – кажа лідар прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч. – Пакуль пракуратура пазнаёміцца з матэрыяламі, пакуль перададуць справу ў суд… Напэўна, спяшацца не будуць”.

Нагадаем, што Ігар Комлік утрымліваўся пад вартай з 2 жніўня 2017 году ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць яго і старшыні прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча па ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэкса РБ (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). 2 кастрычніка 2017 году Ігар Комлік быў вызвалены з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе.

Па інфармацыі Следчага камітэта, Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік мелі рахунак у Літве, у 2011 годзе ад нерэзідэнтаў Беларусі на яго паступалі грошы ў замежнай валюце агульным памерам 140 тысяч еўра.

Паводле разліку Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю, сума нявыплачаных падаткаў склала 22.867,1 рубля.

Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў або пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з магчымай канфіскацыяй маёмасці.

Тэрмін азнаямлення са справай быў да 8 чэрвеня. Пасля гэтага яна ойдзе ў Пракуратуру, а далей – у суд.

“Сёння мне застаецца пазнаёміцца з некаторымі матэрыяламі апошняга тома справы, – распавёў сайту palitviazni.info Генадзь Фядыніч.І я скажу, што ёсць шэраг пытанняў, якія з’явіліся ў мяне пасля азнаямлення з тым, што прачытаў. Хаця там няма нечага новага, чаго б я не ведаў. Але пытанні ёсць, і ёсць над чым падумаць да суда”.

Са слоў Фядыніча, пасля поўнага азнаямлення са справай разам з адвакатам яны абгрунтуюць усё тое, што пачыталі і занатавалі, і выпрацуюць стратэгію.

“Дарэчы, масавыя допыты прафсаюзных актывістаў вызначаны ў асобную справу, а ў крымінальнай справе няма пратаколаў іх допытаў”, – кажа Генадзь Фёдаравіч.

Прафсаюзы лідар мяркуе, што ў гэтым месяцы суд наўрад ці адбудзецца.

“Думаю, толькі ў ліпені пачнецца судовы працэс, – адзначае ён. – Пакуль пракуратура пазнаёміцца з матэрыяламі, пакуль перададуць справу ў суд… Напэўна, спяшацца не будуць”.

Генадзь Фядыніч дадае, што падчас суда ён гатовы да горшага варыянта развіцця падзей: “У нашай краіне ўсё можа адбыцца, тут сітуацыя досыць непрадказальная. Але, як мне падаецца, рашэнне шмат у чым будзе залежыць ад суб’ектыўных фактараў”.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Мікалай Аўтуховіч
  • Фёдар Мірзаянаў
  • Васіль Старавойтаў