Ігар Комлік патрабуе прыцягнуць да крымінальнай адказнасці вінаватых у паклёпе на яго

Галоўны бухгалтар прафсаюза РЭП Ігар Комлік распавёў сайту palitviazni.info, як ён знаёміцца знаёміцца з крымінальнай справай,і чаму вырашыў звярнуцца ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Мінска.

“Мне абсалютна відавочна, чые вушы тырчаць у артыкулах, якія размешчаны на некаторых сайтах, – кажа суразмоўца. – Там відавочны паклёп”.

Нагадаем, што Следчы камітэт абвінавачвае кіраўніка незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і бухгалтара Ігара Комліка ў нясплаце падаткаў. Ім пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў альбо пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без яе.

Да 8 чэрвеня прафсаюзныя лідары будуць вывучаць матэрыялы сваёй крымінальнай справы, якая складаецца з 11 тамоў.

“Я ўжо прачытаў 8 тамоў справы, так што ў хуткім часе ўжо закончу азнаямленне з матэрыяламі, – кажа Ігар Комлік.Не магу распавядаць нейкія падрабязнасці, але, натуральна, ёсць шмат момантаў, з якімі я не магу пагадзіцца”.

У той жа час ён абураецца, што яшчэ не было нават суда, а на некаторых сайтах ужо друкуюцца паклёпніцкія на іх з Фядынічам матэрыялы.

“Для мяне абсалютна відавочна, чые вушы тут тырчаць, але ў любым выпадку звярнуся ў пракуратуру Цэнтральнага раёна Мінска з заявай, каб аўтара прыцягнулі да крымінальнай адказнасці, – дадае суразмоўца. – У матэрыяле «Фиктивный РЭП Федынича» распавялі, як мы быццам бы прысвойвалі грошы, куплялі сабе за іх машыны і маёмасць…  Усё гэта поўная лухта! Я разумею, хто “злівае” ў пэўныя Інтэрнэт-рэсурсы такую інфармацыю, як разумею і тое, што складана будзе дабіцца пакарання для аўтараў з такіх высокіх устаноў. Але, тым не менш, падаць заяву ў пракуратуру – гэта справа прынцыпу”.

Са слоў Ігара Комліка, тое самае збіраецца зрабіць і Генадзь Фядыніч.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Арцём Брэўс
  • Павал Сырамолатаў
  • Алесь Стральцоў