Эдуард Пальчыс: Нам менш за ўсё зараз патрэбны новыя палітвязні

Да 7 гадоў турмы пагражае лідарам Беларускага прафсаюза РЭП Генадзю Фядынічу і Ігару Комліку.

8 мая ім выстаўленае канчатковае абвінавачанне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры.

Следства прыйшло да высновы: Фядыніч і Комлік вінаватыя ў тым, што па выніках 2011 года прафсаюз РЭП не заплацiў ў дзяржбюджэт падаткі на суму 22 тысячы 867 рублёў 10 капеек (з улікам дэнамінацыі).

Нагадаем, што бухгалтар прафсаюза РЭП Ігар Комлік утрымліваўся пад вартай з 2 жніўня 2017 году ў межах крымінальнай справы, узбуджанай супраць яго і старшыні прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча па ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэкса РБ (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). 2 кастрычніка Ігар Комлік быў вызвалены з СІЗА пад падпіску аб нявыездзе

“Калі я выйшаў з турмы і пачаў цікавіцца, чым жыве апазіцыя, то для мяне вялікім сюрпрызам стала адкрыць менавіта гэтых хлопцаў, – напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук заснавальнік сайта 1863x.com Эдуард Пальчыс, які ў свой час знаходзіўся за кратамі па палітычнай справе. – Яны з тых, хто менш за ўсё піярыцца, але больш за ўсіх працуе. Упэўнены, што нават сярод палітызаванага Фэйсбука не ўсе ведаюць пра іх. А прафсаюз РЭП змог захаваць структуры і кадры па ўсёй краіне”.

На думку Эдуарда Пальчыса, атака на незалежныя прафсаюзы мае вельмі дакладную матывацыю:

“Менавіта такія “рабочыя конікі” з РЭПа зрабілі вельмі шмат для адмены Дэкрэта №3 у 2017-м годзе, а затым таксама паслядоўна абаранялі ўсіх пацярпелых ад рэпрэсій, пры гэтым паказаўшы вельмі вялікую эфектыўнасць. І незвычайную сціпласць. Заклікаю ўсіх журналістаў, праваабаронцаў, блогераў і проста нераўнадушных людзей аказаць усю неабходную падтрымку. Нам менш за ўсё зараз патрэбны новыя палітвязні”.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Іван Крук
  • Яўген Васьковіч
  • Мечыслаў Яськевіч
  • Міхась Крываў
  • Анатоль Лябедзька