Адлічанага з БДУ Юрася Лукашэвіча не выпусцілі за мяжу

Намесніка старшыні Партыі БНФ знялі з цягніка па дарозе ў Кіеў.

“Мне паведамілі, што ўніверсітэт( з якога мяне адлічылі паўтары гады таму) мае да мяне прэтэнзіі”, – кажа Юрась.

Нагадаем, што былы лідар «Моладзі БНФ» Юрась Лукашэвіч быў адлічаны з гістарычнага факультэта БДУ вясной мінулага году. Сам ён называў гэта “палітычным адлічэннем”

“Не пабачыць мне сёння цудоўны Кіеў, – напісаў у Фэйсбук Юрась Лукашэвіч. – Не жадае адпускаць мяне Радзіма… Назвалі артыкул, які дае магчымасць ім мяне не выпусціць. І сказалі, што БДУ( з якога мяне адлічылі паўтары гады назад) мае да мяне прэтэнзіі (якія яны самі не ведаюць). Таму ў адзеле міграцыі (ці нешта такое) усё распавядуць. Затое пасадзілі на дызель пад наглядам. і я з мог пабачыць цудоўную Гомельшчыну раніцай”.

palitviazni.info

Фота: svaboda.org

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Квяткевіч
  • Андрэй Абозаў
  • Алег Волчак
  • Зьміцер Завадскі
  • Эдуард Лобаў