Ніна Шыдлоўская: Думаю, пракуратура скажа сваё слова да канца лютага

Фігуранты “справы патрыётаў” чакаюць, якое рашэнне будзе прынята пракуратурай.

“Мы ўсе спадзяемся, што ўлады не захочуць абвастраць сітуацыю”, – распавядае сайту  palitviazni.info грамадскі прадстаўнік сем’яў фігурантаў “справы “Белага Легіёну” Ніна Шыдлоўская.

Нагадаем, што затрыманні пачаліся пасля заявы Аляксандра Лукашэнкі 21 сакавіка гэтага года, што ў Беларусі “затрымалі дзясяткі баевікоў”, якія “трэніраваліся ў лагерах са зброяй”. Цягам некалькіх дзён стала вядома пра 35 затрыманых. Спачатку паведамлялася, што справа вядзецца аб “падрыхтоўцы масавых беспарадкаў” (ч.3 арт.293 КК), пазней з’явілася абвінавачанне ў “стварэнні незаконнага ўзброенага фарміравання і ўдзеле ў ім” (арт.287 КК).

Паступова фігуранты выйшлі на волю пад падпіску аб нявыездзе, а ў чэрвені справа была перададзена ў Следчы камітэт Беларусі.

Па справе аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў праходзіла 35 чалавек. З іх 20 абвінавачваліся яшчэ і па артыкуле аб незаконным узброеным фарміраванні.

У апошні дзень восені старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч заявіў, што “папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе скончана, 27 лістапада прынята рашэнне аб спыненні крымінальнага пераследу ўсіх фігурантаў па справе і аб спыненні самога расследавання крымінальнай справы”.

«Пракуратура яшчэ не прыняла рашэнне, – кажа Ніна Шыдлоўская. – Яна можа альбо пацвердзіць прапанову Следчага камітэта закрыць справу, альбо не. Думаю, сваё слова пракуратура скажа да канца лютага. Мяркуючы па тым, што рашэнні па справе прымаліся ў самы апошні момант, напэўна, будуць цягнуць да апошняга”.

Са слоў Ніны Шыдлоўскай, “хочацца спадзявацца, што ўлады не пойдуць на абвастрэнне сітуацыі”.

“Калі следчыя, якія даволі працяглы час расследвалі справу, прыйшлі да высновы, што складу злачынства ў дзеннях фігурантаў няма, то, мяркую, няма сэнсу ізноў падліваць алей у агонь, – дадае супразмоўца. – Хаця тэарэтычна пракуратура, безумоўна, можа знайсці нейкія недапрацоўкі і адправіць справу на паўторны разгляд”.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Артур Фінькевіч
  • Алег Гнедчык
  • Павал Шарамет
  • Валеры Леванеўскі
  • Антон Сурапін