Гары Паганяйла: Улады прымяняюць новую тактыку…

21 кастрычніка ў Мінску плануецца правядзенне чарговай акцыі пратэсту, хаця многія актывісты напярэдадні былі заключаны ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў.

“Гэтая сітуацыя якраз і выкарыстоўваюць дзеля таго, каб трымаць пэўных палітычных апанентаў “на кантролі”, – распавядае сайту palitviazni.info юрыст Беларускага Хельсінкскага Камітэта Гары Паганяйла. .

Апошнім часам заўважана практыка, калі грамадскім і палітычным актывістам суды прысуджаюць суткі адміністрацыйнага арышту, але ў Цэнтр утрымання правапарушальнікаў адпраўляюць не адразу. Іх нейтралізоўваць акурат напярэдадні нейкіх акцый, выбіраюць зручны час, калі трэба чалавека арыштаваць.

Напрыклад, Паўла Севярынца асудзілі на 15 сутак 2 кастрычніка, але палітык быў затрыманы толькі 11 кастрычніка.

“Тут улады выкарыстоўваюць палажэнне закона, якое дазваляе выконваць судовае рашэнне (у тым ліку, у выглядзе адміністрацыйнага арышту) не адразу, – распавядае сайту palitviazni.info Гары Паганяйла. – Не выключана, што гэтая сітуацыя якраз і выкарыстоўваецца дзеля таго, каб трымаць пэўных палітычных апанентаў “на кантролі”. За прэвентыўныя затрыманні непасрэдна перад акцымі ўлады неаднаразова падвяргаліся крытыцы, а таму вырашылі пайсці іншым шляхам – суды “выпісваюць” суткі, але выкананне рашэння адкладваюць на зручны час”.

Са слоў суразмоўцы, такая практыка прымяняецца не да ўсіх, а толькі да найбольш актыўных палітыкаў і грамадскіх дзеячаў.

“Прававая сітуацыя тут служыць палітычным патрэбам улады, – дадае Гары Паганяйла. – І, відаць, у бліжэйшчы час ад гэтай тактыкі ніхто адмаўляцца не будзе”.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Віталь Мацукевіч
  • Мікіта Емельянаў
  • Алесь Міхалевіч
  • Міхаіл Марыніч
  • Павал Красоўскі