Алесь Міхалевіч: Прызнаць невінаватым не хочуць, а прызнаць вінаватым не могуць

Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч, які  быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля прэзідэнцкай кампаніі 2010 году, два гады таму вярнуўся на радзіму. Аднак крымінальную справу па снежаньскіх падзеях 2010 году ў дачыненні да палітыка да гэтага часу не закрылі.

Пра тое, ці ёсць у гэтым накірунку зрухі, Алесь Міхалевіч распавёў сайту palitviazni.info.

Нагадаем, экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля прэзідэнцкай кампаніі 2010 году. Тады ён з шэрагам іншых кандыдатаў на вышэйшую пасаду ў краіне апынуўся пад крымінальным пераследам. Міхалевіч стаў адным з фігурантаў нашумелай справы “Аб масавых беспарадках”. Пэўны час палітык знаходзіўся ў СІЗА КДБ і быў першым з тых, хто заявіў пра жорсткія катаванні ў турэмных засценках.

Выйшаўшы на волю пад падпіску аб нявыездзе, Міхалевічу ўсё ж-такі ўдалося пакінуць Беларусь і эмігрыраваць у Чэхію. У верасні 2015 годзе палітык вярнуўся на радзіму пасля пяці гадоў жыцця за яе межамі.

– З вымушанай эміграцыі я вярнуўся два гады таму – 8 верасня 2015 году, – кажа Алесь Міхалевіч. – Але крымінальную справу па снежаньскіх падзеях 2010 году ў дачыненні да мяне да гэтага часу так і не закрылі. Я з’яўляюся абвінавачаным па справе аб масавых беспарадкаў 2010 году.

– Вы ўжо спакойна ставіцеся да такой сітуацыі?

– Даволі спакойна, бо гэта ўсё роўна лепш, чым знаходзіцца за кратамі. Нязручнасцей гэтая сітуацыя не дадае, акрамя таго, што непрыемна маральна адчуваць, што ты знаходзішся “пад крыміналам”.

– Вы робіце нейкія захады, каб справа была спынена?

– Раз на год пішу хадайніцтва аб спыненні, але мне адмаўляюць. Па законе справу можна “падвесіць”, і следчыя гэта зрабілі. Іншая справа, што мне адмаўляюцца паказваць для азнаямлення матэрыялы, якія ў іх ёсць.

– Думаю, пры жаданні расставіць усе кропкі над “і” следчым было б не складана…

– Відаць, следства лічыць інакш. І чаму яны так паступаюць, мне да гэтага часу не зразумела. Мабыць, прызнаць мяне невінаватым яны не хочуць, а прызнаць вінаватым не могуць у сёняшняй палітычнай сітуацыі. Таму і намаляваўся такі натуральны шлях “падвешвання” справы.

– Колькі такая сітуацыя можа працягвацца?  

– Тэрмін даўніны па справе можа працягвацца, калі не памыляюся, дзесяць гадоў. Таму гадоў на сем яна яшчэ можа зацягнуцца.

palitviazni.info

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

03.07.2020 «Падстаў для спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да вас не маецца”. Следчы камітэт адказаў экс-палітвязню Алесю Міхалевічу па справе дзесяцігадовай даўніны

24.03.2020 Алесь Міхалевіч: У гэтым годзе маю справу не закрыюць за тэрмінам даўніны

21.06.2019 “Справу Алеся Міхалевіча” закрыюць у наступным годзе?

03.10.2018 Алесь Міхалевіч: Крымінальную справу не хочуць закрываць…

23.04.2018 Былы палітвязень Алесь Міхалевіч зарэгістраваў у Вільні юрыдычны офіс

28.09.2017 Алесь Міхалевіч: Прызнаць невінаватым не хочуць, а прызнаць вінаватым не могуць

28.02.2017 Чаму не закрываюць справу Алеся Міхалевіча?

20.09.2016 Алесь Міхалевіч збіраецца звяртацца па сваёй крымінальнай справе ў Пракуратуру

05.05.2016 Алесь Міхалевіч рыхтуецца да парламенцкай кампаніі

17.02.2016 Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч будзе балатавацца ў дэпутаты

Іншыя палітычныя вязьні

  • Арцём Дубскі
  • Зьміцер Новік