Аляксандр Лапіцкі: Хопіць здзеквацца над старым чалавекам

Як стала вядома сайту palitviazni.info, ужо ў наступным месяцы пенсіянеру Аляксандру Лапіцкаму, якога праваабаронцы ў свой час прызналі палітвязнем, могуць адмяніць прымусовае амбулаторнае лячэнне.

“Гэта вельмі прыніжальна – калі дзяржава здаровага чалавека называе псіхічна хворым”, – кажа сам пенсіянер.

Пасля выхаду з псіхіятрычнай лякарні былы палітвязень Аляксандр Лапіцкі па-ранейшаму знаходзіцца пад так званым прымусовым амбулаторным лячэннем.

“Урачэбная камісія, якая можа альбо працягнуць тэрмін назірання за Лапіцкім альбо хадайнічаць у суд аб адмене лячэння, збярэцца, па нашай інфармацыі ў кастрычніку, – распавёў праваабаронца Алег Волчак. – Ніякага лячэння няма, псіхіятры сустракаюцца з Лапіцкім вельмі рэдка, таму, мяркую, не маецца ніякіх падстаў, каб працягнуць амбулаторнае “назіранне”.

“Гэта вельмі прыніжальна – калі дзяржава здаровага чалавека называе псіхічна хворым, – дадае сам пенсіянер. – Разумеею, што ўрачы ў пэўнай ступені самі сталі закладнікамі сітацыі. Спадзяюся, што ў наступным месяцы амбулаторнае лячэнне мне адменяць. Хопіць ужо здзеквацца над старым чалавекам…”

***

Аляксандр Лапіцкі – 81-гадовы пенсіянер з Мінску.

У 2011 годзе Лапіцкі пачаў адсочваць разбор з нагоды выбуху ў мінскім метро. У сваім блогу ён дэталёва распісваў, што, на ягоную думку, у трагедыі вінаваты высокія службовыя асобы. Міліцыя неаднаразова адмаўляла ў завядзенні крымінальнай справы на пенсіняера, аднак у гэтым годзе справа дайшла да суду.

12 красавіка 2016 года пастановай суда Фрунзенскага раёна г. Мінска ўстаноўлена, што Лапіцкі Аляксандр Нікіфаравіч здзейсніў грамадска-небяспечныя дзеяннi, прадугледжаныя артыкуламі 368 («Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»), 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»), 391 («Абраза суддзі або народнага засядацеля») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і гэтыя дзеянні ім былі здзейсненыя ў несвядомым стане. У дачыненні да Аляксандра Лапіцкага ўжытыя прымусовыя меры бяспекі і лячэння. У выніку абскарджанняў, у задавальненні скаргаў было адмоўлена і пастанова суда набыла законную сілу.

14 лістапада стала вядома, што Аляксандр Лапіцкі быў прымусова накіраваны ў псіхіятрычны шпіталь.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Павал Сырамолатаў
  • Антон Койпіш
  • Аляксандар Зьдзьвіжкоў
  • Павал Красоўскі