“Пераслед патрыётаў – палітычна матываваны…”

Сёння праваабарончая супольнасць запатрабавала ў заяве неадкладнага вызвалення з-пад варты ўсіх фігурантаў справы “аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”.
“Маю надзею, што гэты крок паспрыяе вызваленню людзей”, – заявіў сайту palitviazni.info былы палітвязень Андрэй Паджобут.

Праваабаронцы запатрабавалі ад Генеральнай пракуратуры і Следчага камітэта: правесці аб’ектыўную праверку, прыняць захады па расследаванні агучаных С. Кунцэвічам звестак пра катаванні і прыцягнуць вінаватых да крымінальнай адказнасці;
Змяніць меру стрымання ў дачыненні да ўсіх 14-ці фігурантаў крымінальнай справы аб падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання і неадкладна вызваліць іх з-пад варты з мэтай прадухілення ўжывання да іх катаванняў;
Няўхільна выконваць міжнародныя абавязальніцтвы па прадухіленні катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання, якія былі ўзятыя на сябе Рэспублікай Беларусь.
Што думаюць з гэтай нагоды былыя палітвязні?
Андрэй Пачобут:
– Гэта важны крок, маю надзею, што ён паспрыяе вызваленню людзей, а таксама дазволіць высвятліць абставіны выкарыстанняў ў адносінах да затрыманых катаванняў.
Мікола Дзядок:
– Цалкам падтрымліваю заяву, якую зрабілі праваабаронцы. Я не падзяляю погляды “легіянераў”, але лічу, што іх пераслед з’яўляецца палітычна матываваным з самага пачатку.
Уладзімір Кобец:
– Я вітаю тое, што такая заява нарэшце з’явілася. Пра СІЗА КДБ і метады, якія там выкарыстоўваюцца, было дастаткова сказана пасля падзеяў снежня 2010 г. Як бачым, нічога там асабліва не змянілася і метады засталіся тыя ж. Успомнім, што ў справе былога палітвязня Мікалая Аўтуховіча таксама гаворка ішла ледзь не пра падрыхтоўку тэракта, а ў выніку справа развалілася поўнасцю.
Усе гэтыя страшылкі выкарыстаны з мэтай заблытаць міжнародную супольнасць і выдаць палітычна матываваную справу за звычайны крымінал. Алетая ж супольнасць павінна ведаць, што адбываецца насамрэч.
Са свайго боку я далучаюся да патрабавання аб вызваленні вязняў па справе “патрыётаў”, хаця працяг іх утрымання за кратамі можа быть звязаны са спробай схаваць сляды катаванняў.
palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Юрый Хадыка
  • Андрэй Пачобут
  • Васіль Парфянкоў
  • Аляксандар Шалайка
  • Алесь Чарнышоў