Вікторыя Мароз: Мы ўсе спадзяемся на лепшае…

3 чэрвеня споўніцца два месяцы, як затрымалі фігуранта “справы патрыётаў” Віктара Мароза. Днямі стала вядома, што яму падоўжаны тэрмін знаходжання пад вартай.

“Пры жаданні справу могуць павярнуць у любы бок”, – распавядае сайту palitviazni.info жонка затрыманага Вікторыя Мароз.

Па звестках праваабаронцаў, на гэты момант у ізалятарах утрымліваюцца 16 фігурантаў справы. Некаторым прад’яўлены абвінавачанні ў падрыхтоўцы масавых беспарадкаў, а былым актывістам «Белага легіёна» дадалі яшчэ і артыкул аб стварэнні незаконнага ўзброенага фарміравання.

“У лісце муж напісаў, што тэрмін утрымання пад вартай яму падоўжаны, – кажа Вікторыя Мароз.Я ведаю, як яму цяжка даводзіцца, хаця мяне ён стараецца падбадзёрыць. А яшчэ ён вельмі і вельмі любіць нашага сына Яраміра, якому тры з паловай гады, нават казкі яму піша і нейкія фантастычныя аповеды, якія я затым сыну чытаю. Праўда, кажу Яраміру, што тата далёка і невядома калі вернецца дадому”.

Са слоў Вікторыі, затрыманне мужа для яе стала поўнай нечаканасцю, а пра перспектывы справы сёння цяжка разважаць”.

“Так, муж яшчэ школьнікам цікавіўся “Белым легіёнам”, але ж калі гэта было? – дадае суразмоўца. – Той арганізацыі ўжо гадоў дзесяць не існуе. Да таго ж, Віктар увесь час быў з сям’ёй. У яго было шмат захапленняў — падарожжы, баскетбол, снукер, спартыўная стральба па мішэнях, але на першым месцы заўсёды была сям’я. Муж піша, што наогул не разумее, што яму могуць прад’явяць на судзе (калі справа дойдзе да суда), хаця ўсе мы разумеем, што пры жаданні справу можна павярнуць у любы бок. І ўсе спадзяемся на лепшае…”

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сяргей Башарымаў
  • Зьміцер Касьпяровіч
  • Дзяніс Дзянісаў
  • Уладзімер Яроменак
  • Андрэй Пратасеня