Прымусовае амбулаторнае лячэнне Аляксандру Лапіцкаму могуць адмяніць толькі праз паўгода

Пасля выхаду з псіхіятрычнай лякарні пенсіянер Аляксандр Лапіцкі, якога праваабаронцы ў свой час прызналі палітвязнем, па-ранейшаму знаходзіцца пад так званым прымусовым амбулаторным лячэннем.

Не раней чым праз паўгода можа быць склікана ўрачэбная камісія, якая можа альбо працягнуць тэрмін назірання за Лапіцкім альбо хадайнічаць у суд аб адмене лячэння.

 

“Аляксандр Лапіцкі знаходзіцца пад назіраннем псіхіятра, – распавёў сайту palitviazni.info кіраўнік праваабарончага цэнтра “Прававая дапамога насельніцтву” Алег Волчак. Некалькі дзён таму ён ездзіў у Мінскі гарадскі псіхітярычны дыспансер, дзе яму паведамілі, што будуць за ім назіраць не менш чым паўгода. Толькі пасля гэтага можа быць склікана ўрачэбная камісія, якая і будзе разглядаць пытанне аб зняцці прымусовага амбулаторнага лячэнне. Хаця зараз, гэдак жа як і ў стацыянары, яму не даюць ніякіх прэпаратаў”.

Са слоў Волчака, раз на месяц псіхіятры будуць сустракацца з Лапіцкім і весці за ім кантроль. Праз паўгода пенсінеру могуць альбо працягнуць тэрмін назірання альбо пададуць дакументы ў суд ад зняцці прымусовага амбулаторнага лячэння”.

 ***

Аляксандр Лапіцкі – 81-гадовы пенсіянер з Мінску.

У 2011 годзе Лапіцкі пачаў адсочваць разбор з нагоды выбуху ў мінскім метро. У сваім блогу ён дэталёва распісваў, што, на ягоную думку, у трагедыі вінаваты высокія службовыя асобы. Міліцыя неаднаразова адмаўляла ў завядзенні крымінальнай справы на пенсіняера, аднак у гэтым годзе справа дайшла да суду.

12 красавіка 2016 года пастановай суда Фрунзенскага раёна г. Мінска ўстаноўлена, што Лапіцкі Аляксандр Нікіфаравіч здзейсніў грамадска-небяспечныя дзеяннi, прадугледжаныя артыкуламі 368 («Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»), 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»), 391 («Абраза суддзі або народнага засядацеля») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і гэтыя дзеянні ім былі здзейсненыя ў несвядомым стане. У дачыненні да Аляксандра Лапіцкага ўжытыя прымусовыя меры бяспекі і лячэння. У выніку абскарджанняў, у задавальненні скаргаў было адмоўлена і пастанова суда набыла законную сілу.

14 лістапада стала вядома, што Аляксандр Лапіцкі быў прымусова накіраваны ў псіхіятрычны шпіталь.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Віктар Івашкевіч
  • Аляксандар Класкоўскі
  • Уладзімер Лобан
  • Васіль Старавойтаў
  • Артур Фінькевіч