Вадзім Жаромскі: Відаць, улады яшчэ спадзяюцца на заходні крэдыт…

21 красавіка выйшаў на волю з СІЗА палітвязень Вячаслаў Касінераў. Яму зменена мера стрымання.

“Уся справа шытая белымі ніткамі, і я наогул не разумею, чаму чалавека з-за такіх дробных абвінавачванняў трэба было трымаць пад вартай”, – распавядае сайту palitviazni.info Вадзім Жаромскі, які ў свой час быў разам з Касінерам фігурантам “справы графіцістаў”.

Нагадаем, Вячаславу Касінераву прад’яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) за праведзены ім 12 сакавіка 2017 г. каля будынку МУС перформанс, падчас якога ён накінуў пятлю на ўсталяваную там статую паліцэйскага-гарадавога, выказаўшы такім чынам свой пратэст супраць міліцэйскага самавольства і пераследу актывістаў анархісцкага руху за ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

27 красавіка пачнецца суд над Касінеравым, якога праваабаронцы прызналі палітвязнем.

Уся справа шытая белымі ніткамі, і я наогул не разумею, чаму чалавека з-за такіх дробных абвінавачванняў трэба было трымаць пад вартай”, – кажа Вадзім Жаромскі.А тое, што выпусцілі, можа азначаць, што беларускія ўлады яшчэ спадзяюцца на заходні крэдыт, бо да канца гайкі не закручваюць. Хаця маглі б пры жаданні”.

У той жа час Вадзім Жаромскі дадае, што з гэтай нагоды пакуль не варта пляскаць у далоні.

“Яшчэ будзе судовы працэс, і невядома, які прысуд чакае Вячаслава, – адзначае суразмоўца. – Ужо былі выпадкі, калі чалавека выпускалі з СІЗА, а затым мы бачылі даволі жорсткі прысуд. Зміцера Паліенка таксама абвясцілі палітвязнем, але ж гэта не перашкодзіла ўладам адправіць актывіста ў калонію. І, хутчэй за ўсё, ён правядзе ў там, што называецца, ад званка да званка”.

Са слоў Вадзіма Жаромскага, “справа гарадавога” – досыць дзіўная. Як дзіўная і рэакцыя сілавікоў, калі яны зрабілі са звычайнай гарадской скульптуры нейкую святыню.

“Такіх скульптур дзесяткі ў Мінску, але ж ніхто ля іх паставых не выстаўляе, – кажа актывіст. – А гэтага гарадавога хутка рота ганаровага карвула будзе ахоўваць. Зрэшты, усё было б так смешна, каб не было так сумна. Паўтаруся, невядома, які яшчэ прысуд чакае Вячаслава Касінерава”.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Кацярына Салаўёва
  • Зьміцер Хведарук
  • Зьміцер Завадскі
  • Андрэй Абозаў