Што чакае Зміцера Паліенку ў Бабруйскай калоніі?

Былы палітвязень Юрый Рубцоў распавёў сайту palitviazni.info пра адметнасці Бабруйскай калоніі, дзе будзе адбываць пакаранне сацыяльны актывіст Зміцер Паліенка, якога праваабаронцы прызналі днямі палітычным зняволеным.

“Там усё выхаванне заключаецца ў тым, каб вязні выконвалі любыя каманды любога супрацоўніка ўстановы”, – адзначае Юрый Рубцоў, якому пэўны час таксама давялося правесці ў Бабруйскай калоніі.


Сацыяльнаму актывісту Зміцеру Паліенку, які мусіць адбыць паўтары гады прысуджанага тэрміну ў сувязі з адменай адтэрміноўкі пакарання, у якасці месца зняволення прызначылі папраўчую калонію №2 у Бабруйску, у якой адбываў пакаранне не адзін палітычны вязень, паведамляе ПЦ “Вясна”.

“У Бабруйскай калоніі я быў практычна толькі ў каранцінным падраздзяленні, – кажа Юрый Рубцоў.Але практычна ўвесь час правёў у ШІЗА. А парадкі ў каранціне звычайныя для такіх установах. Неяк раніцаў мяне адвялі да начальніка калоніі, дзе той заявіў, што яму не падабаецца тое, пра што я вяду гутаркі з іншымі зняволенымі. Даходзіла таксама інфармацыя, што адміністрацыя магла прыдумваць для вязняў розныя парушэнні. Я асабіста, калі чакаў прыёма да начальніка, чу, як пры мне адзін афіцэр, не хаваючыся, прасіў другога падпісаць рапарт аб парушэнні зняволеным. Пры гэтым нават не ўдакладняўся час парушэння і дата”.

Юрый Рубцоў разважае, якое ў яго склалася ўражанне ад парадкаў у Бабруйскай калоніі:

“Там усё выхаванне заключаецца ў тым, каб вязні выконвалі любьыя каманды любога супрацоўніка ўстановы. Не сказаў бы, што ў ШІЗА прымяняюцца катаванні, але ў той жа час да людзей, які адбываюць пакаранне, даволі зняважлівае стаўленне. Напрыклад, на драўляных нарах упоперак тырчыць металічная пласціна, якая ўразаецца ў бок таму, хто спіць. Няма ніякіх сродкаў для ўборкі прыбіральні, але патрабуюць, каб уборка была. У якасці пакарання прымяняюць і абмежаванні ў выдачы медыцынскіх прэпаратаў. Мне, напрыклад, пагражалі перастаць выдаваць мае ж лекі ад язвы. Адным словам, Бабруйская калонія – не санаторый. Зрэшты, такія ж парадкі, напэўна, і ў ва многіх іншых беларускіх калоніях. Адна ж сістэма…”

***

Нагадаем, 7 красавіка 2017 года суд Заводскага раёна г. Мінска адмяніў адтэрміноўку выканання пакарання, прысуджанага актывісту судом Цэнтральнага раёна ў кастрычніку 2016 года. Нагодай для крымінальнага пераследу стаў удзел Паліенкі ў мірнай акцыі – велапрабегу “Крытычная маса”, які адбываўся 29 красавіка мінулага года і быў гвалтоўна спынены міліцыяй. Такім чынам, з улікам часу ўтрымання пад вартай да суду ў 2016 годзе, актывіст мусіць адбыць паўтары гады зняволення.

Праваабарончая супольнасць Беларусі прыйшла да высновы, што асуджэнне Зміцера Паліенкі непасрэдна сталася вынікам рэалізацыі ім свабоды мірных сходаў і выказвання меркавання, і кваліфікуе сацыяльнага актывіста як палітычнага зняволенага, патрабуючы ад уладаў яго неадкладнага вызвалення.

Дасылайць лісты салідарнасці можна на адрас:

Зміцеру Паліенку
ПК-2, у каранцін,
вул. Сікорскага, 1, г. Бабруйск,
Магілёўская вобласць, 213800

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Вячаслаў Сіўчык
  • Міхаіл Жамчужны
  • Яўген Сакрэт
  • Уладзімір Кондрусь