Андрэй Бандарэнка – на волі

30 сакавіка ў Магілёве вынесены прысуд праваабаронцу Андрэю Бандарэнку.

Судзьдзя вырашыў, што ў дзеяннях Бандарэнкі адсутнічае склад злачынства, ён апраўданы.

31 сакавіка ён выйшаў на волю.

Нагадаем, тэрмін трохгадовага зняволення праваабаронцы заканчваецца 31 сакавіка 2017 году. Сёння пракурор Сяргей Мінаў папрасіў суд даць Бандарэнку 1 год строгага рэжыму, узяўшы яго пад варту. Ён палічыў, што віна Бандарэнкі даказаная паводле артыкулу 411 2 часткі. Паводле абвінаваўцы, зняволены сістэматычна парушаў парадак адбывання пакарання ў папраўчай установе.

Маўляў, хаця Бандарэнка сваю віну і не прызнаў, але рапарты супрацоўнікаў адміністрацыі турмы пацвярджаюць, што асуджаны парушэнні здзяйсняў.

У выніку суд не падтрымаў бок абвінавачвання – Андрэй Бандарэнка апраўданы.

***

Андрэй Бандарэнка – былы кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Платформ Іннавэйшн», якая займалася маніторынгам месцаў зняволення. У 2014 годзе яго прызналі вінаватым у хуліганстве, злосным хуліганстве і асабліва злосным хуліганстве ў дачыненні да трох грамадзян і асудзілі на 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Бягучы тэрмін пакарання ў Бандарэнкі заканчваецца 31 сакавіка 2017 года. Аднак калі яго прызнаюць вінаватым па крымінальнай справе, якая заведзена супраць яго за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, ён можа атрымаць яшчэ да двух гадоў зняволення. 11 студзеня Андрэю Бандарэнку было прад’яўлена канчатковае абвінавачванне па ч.2 арт 411 УК – “Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, здзейсненае асобай, асуджанай за цяжкае або асабліва цяжкае злачынства”. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.

Прваабаронцы раней заяўлялі: калі Андрэй Бандарэнка атрымае новы тэрмін зняволення па гэтым артыкуле, праваабаронцы прызнаюць яго палітзняволеным.

palitviazni.info

Фота: svaboda.org

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Антон Койпіш
  • Павал Мажэйка
  • Віктар Івашкевіч
  • Мікіта Емельянаў
  • Натальля Радзіна