24 сакавіка суд можа адмяніць прымусовае лячэнне палітвязню Аляксандру Лапіцкаму

18 лютага ўрачэбна-кансультатыўная камісія Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя прыняла рашэнне, што знікла неабходнасць далейшага ўтрымання ў лякарні 81-гадовага пенсіянера Аляксандра Лапіцкага, якога праваабаронцы прызналі палітычным зняволеным.

Зараз – слова за судом…

“Гэтае рашэнне ўжо накіравана ў суд Фрунзенскага раёна Мінска, – распавёў сайту palitviazni.info кіраўнік праваабарончага уэнтра “Прававая дапамога насельніцтву” (Кіеў) Алег Волчак. – Судовае пасяджэнне прызначана на 12.30 24 сакавіка. Суд павінен падтрымаць урачэбную камісію, бо, калі спецыялісты прызнаюць, што чалавек здаровы, то які сэнс яго трымаць у лякарні? Калі ж суд вынесе рашэнне на карысць Лапіцкага, то на волі ён будзе не раней чым праз 15 дзён пасля судовага рашэння”.

***

Аляксандр Лапіцкі – 81-гадовы пенсіянер з Мінску.

У 2011 годзе Лапіцкі пачаў адсочваць разбор з нагоды выбуху ў мінскім метро. У сваім блогу ён дэталёва распісваў, што, на ягоную думку, у трагедыі вінаваты высокія службовыя асобы. Міліцыя неаднаразова адмаўляла ў завядзенні крымінальнай справы на пенсіняера, аднак у гэтым годзе справа дайшла да суду.

12 красавіка 2016 года пастановай суда Фрунзенскага раёна г. Мінска ўстаноўлена, што Лапіцкі Аляксандр Нікіфаравіч здзейсніў грамадска-небяспечныя дзеяннi, прадугледжаныя артыкуламі 368 («Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»), 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»), 391 («Абраза суддзі або народнага засядацеля») Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і гэтыя дзеянні ім былі здзейсненыя ў несвядомым стане. У дачыненні да Аляксандра Лапіцкага ўжытыя прымусовыя меры бяспекі і лячэння. У выніку абскарджанняў, у задавальненні скаргаў было адмоўлена і пастанова суда набыла законную сілу.

14 лістапада стала вядома, што Аляксандр Лапіцкі быў прымусова накіраваны ў псіхіятрычны шпіталь.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Фядута
  • Сьвятаслаў Барановіч
  • Юрый Рубцоў
  • Сяргей Вазьняк
  • Павал Севярынец