У чым падабенства і розніца cудовых палітычных працэсаў у Расіі і Беларусі?

Прэзідыум Вярхоўнага суда Расіі адмяніў прысуд Ільдару Дадзіну, які быў першым прысуджаны да рэальнага тэрміна пазбаўлення волі па “палітычным” артыкуле 212.1 КК (неаднаразовае парушэнне ўсталяванага парадку арганізацыі або правядзення мітынгу).

“Вызваленне Дадзіна – гэта, безумоўна, палітычнае рашэнне Крамля”, – распавёў сайту palitviazni.info юрыст Беларускага Хельсінкскага Камітэта Гары Паганяйла.

Як піша “Наша Ніва”, адмяніць пакаранне і вызваліць Дадзіна папрасіла яго абарона, а ўслед за ёй Генпракуратура РФ.

Артыкул 212.1 КК раней была абскарджана Дадзіным у Канстытуцыйным судзе. Той пацвердзіў довады актывіста аб тым, што артыкул быў прыменены ў яго справе са шматлікімі парушэннямі Канстытуцыі і дазволіла пазбавіць волі раней не асуджанага і які не прычыніў шкоды па фармальных падставах яго неаднаразовага ўдзелу ў несанкцыянаваных мерапрыемствах.

Канстытуцыйны суд вырашыў, што прысуд Дадзіну павінен быць перагледжаны. Пры гэтым сам артыкул, па якім ён быў асуджаны, суд прызнаў адпаведным Канстытуцыі.

Ільдар Дадзін стаў першым асуджаным за неаднаразовае парушэнне правілаў правядзення мітынгу. У снежні 2015 года яго прыгаварылі да трох гадоў калоніі, пазней тэрмін скарацілі на паўгода.

“Калі казаць пра палітычныя справы ў Расіі і Беларусі, то адрозненні, безумоўна, ёсць, – адзначае юрыст. – І параўнанне не на карысць нашай краіны. У Расіі ўсё-такі дзейнічае Канстытуцыйны суд, які разглядае скаргі грамадзян. Па-другое, на расійскіх грамадзян распаўсюджваецца юрысдыкцыя Еўрапейскага суда па правах чалавека, куды яны могуць звярнуцца.  Таму судовая сістэма ў Расіі дзейнічае ў межах тых стандартаў, якія прымяняюцца ў Савеце Еўропы. Там правасуддзе, скажам так, больш крытычнае, і яшчэ можна нешта даказваць. У Беларусі судовая сістэма працуе вельмі няякасна, бо ўся яна падпарадкоўваецца вертыкалі ўлады. Таму да справядлівага рашэння практычна немагчыма дабрацца, калі ў справе задзейнічаны дзяржаўныя інтарэсы”.

Тым не менш, па словах праваабаронцы, рэпрэсіўныя сістэмы Расіі і Беларусі падобныя.

“І там, і там суды, па сутнасці не маюць поўнай залежнасці, а таму, калі разглядаюцца палітычныя справы, то выносяцца тыя рашэнні, якія прыняты ў больш высокіх кабінетах, – кажа Гары Паганяйла. – Што ў Расіі, што ў Беларусі тыя, хто не пагаджаецца з “генеральнай лінія партыі”, у любы час маглі патрапіць пад крымінальны пераслед. Суды інтэграваны ў сістэму барацьбы з іншадумцамі. Яскравы прыклад – сітуацыя з Ільдарам Дадзіным. Для аўтаратырных рэжымаў – гэта норма”.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Кастусь Лукашоў
  • Сяргей Скрабец
  • Ігар Корсак
  • Зьміцер Даронін
  • Мікалай Аўтуховіч