Былы палітвязень Мікола Дзядок прэзентуе кнігу, якая “прысвечаная турэмнаму досведу”

26 лютага былы палітвязень Мікалай Дзядок прэзентуе сваю кнігу “Фарбы паралельнага свету”.

“Ідэя напісаць кнігу ўзнікла літаральна ў першыя ж тыдні знаходжання ў няволі – такая колькасць розных думак, пачуццяў і незвычайных сітуацыя адразу на мяне абрушвалася”, – распавёў аўтар сайту palitviazni.info.

“Урэшце, дзякуючы дапамозе мноства добрых людзей была выдадзеная мая першая (спадзяюся не апошняя) кніга: “Фарбы паралельнага свету”, – паведаміў Мікалай Дзядок у сацыяльных сетках. – Як вы, напэўна, здагадаліся, яна прысвечаная турэмнаму досведу. Але спяшаюся заверыць – яна не з’яўляецца турэмным дзённікам, простым перасказам таго, дзе я быў і што са мной рабілі. Хутчэй, гэта зборнік турэмнай аналітыкі і найбольш паказальных, сімптаматычных гісторый з турэмнай рэчаіснасці. Я прааналізаваў, як турэмная сістэма працуе на падаўленне асобы, якія прыёмы і інстытуты для гэтага выкарыстоўваюцца, і, канешне, як гэтаму супрацьстаяць. Знайшлося месца і для тэкстаў на нетурэмную тэматыку, і на нарысы характараў, і на гістарычнае эсэ”.

Кніга складаецца з 13 апавяданняў, з якіх толькі 2 раней публікавалася.

“Ідэя напісаць кнігу ўзнікла літаральна ў першыя ж тыдні знаходжання ў няволі – такая колькасць розных думак, пачуццяў і незвычайных сітуацыя адразу на мяне абрушвалася, – распавёў сайту palitviazni.info былы палітвязень. – Змест для кнігі пісаўся паступова. Прыкладна напалову яна складаецца з таго, што напісана ў турме, напалову -з таго, што ўжо было напісана на волі. Літаральна ў жніўні 2016-га года быў скончаны поўны тэкст”.

Са слоў Мікалая, кніга разлічаная ў першую чаргу на больш палітызаваную праслойку беларускага насельніцтва.

“Яна разлічана на актывістаў, грамадзянскіх дзеячаў, бо над кожным  з іх сёння (як і заўжды) вісіць дамоклаў меч турэмнага зняволення, – дадае аўтар. – Але таксама яна будзе цікавая і простым людзям, якія выглядаюць за рамкі той “бурбалкі”, у якой жыве сёняшні атамізаваны чалавек. Механізмы падаўлення асобы і прымусу, апісаныя ў ёй, працуюць не ў меншай ступені і на волі. Таму за жорсткімі гісторыямі і турэмымі сітуацыямі няцяжка будзе разглядзець эпізоды з нашай штодзённасці”.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Арцём Пракапенка
  • Алег Корбан
  • Максім Дашук
  • Яўген Сувораў
  • Алег Волчак