Бацька Андрэя Бандарэнкі: Сына збіраюцца паставіць на прафілактычны ўлік

Былы кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Платформ Іннавэйшн» Андрэй Бандарэнка , які зараз адбывае пакаранне ў магілёўскай турме №4, распавёў у тэлефоннай гутарцы з бацькам, што да яго з’явіліся новыя прэтэнзіі.

“Аказваецца ў нейкіх лістах Андрэя цэнзура знайшла моманты, у якіх ён быццам бы зневажае дзяржаву. Сын, калі піша дадому, безумоўна, апісвае парадкі, якія творацца ў беларускіх турмах, але хіба гэта зневажэнне? Гэта рэальнасць”, – распавёў сайту palitviazni.info Валерый Бандарэнка.

Нагадаем, Андрэй Бандарэнка – былы кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Платформ Іннавэйшн», якая займалася маніторынгам месцаў зняволення. У 2014 годзе яго прызналі вінаватым у хуліганстве, злосным хуліганстве і асабліва злосным хуліганстве ў дачыненні да трох грамадзян і асудзілі на 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Бягучы тэрмін пакарання ў Бандарэнкі заканчваецца 31 сакавіка 2017 года. Аднак калі яго прызнаюць вінаватым па крымінальнай справе, якая заведзена супраць яго за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, ён можа атрымаць яшчэ да двух гадоў зняволення. 11 студзеня Андрэю Бандарэнку было прад’яўлена канчатковае абвінавачванне па ч.2 арт 411 УК – “Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, здзейсненае асобай, асуджанай за цяжкае або асабліва цяжкае злачынства”. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.

Калі Андрэй Бандарэнка атрымае новы тэрмін зняволення па гэтым артыкуле, праваабаронцы прызнаюць яго палітзняволеным.

“Раз на месяц сыну дазваляецца тэлефанаванне, – распавядае Валерый Бандарэнка, бацька праваабаронцы. – Учора ўвечары ў мяне і адбылася кароткая (хвіліны на тры) размова. Сын паспеў паведаміць, што ў Магілёўскай турме яго збіраюцца паставіць на прафліктычны ўлік, як гэты было ў Шклове. Аказваецца ў нейкіх лістах Андрэя цэнзура знайшлі момант, у якіх ён быццам бы зневажае дзяржаву. Сын, калі піша дадому, безумоўна, апісвае парадкі, якія творацца ў беларускіх турмах, але хіба гэта зневажэнне? Гэта рэальнасць. Але ж знайшлі да чаго дачапіцца”.

Са слоў Валерыя Бандарэнкі, новая крымінальная справа ў адносінах да яго сына таксама не вытрымлівае ніякай крытыкі.

“Судзіць чалавека, як крымінальшчыка, за тое, што ў яго нейкую шпільку знайшлі, гэта поўны абсурд, – кажа ён. – Што, вялікая складанасць гэтую самую шпільку падкінуць, каб затым вынесці спагнанне?  Ды і шпілька – гэта ж не пісталет. Злачынцу знайшлі… Відавочна, што Андрэя адмыслова пераследуюць, таму ў мяне з нагоды будучага суда вялікіх спадзеваў няма. Хаця ўсе хочацца верыць у лепшае. Дарэчы, на наступным тыдні павінна вызначыцца дата суда”.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сяргей Парсюкевіч
  • Іван Гапонаў
  • Антон Койпіш
  • Юрый Бандажэўскі
  • Андрэй Дзьмітрыеў