У чым падабенства “справы Бандарэнкі” і “справы Дзядка”?

Былы кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Платформ Іннавэйшн» Андрэй Бандарэнка, якога асудзілі на 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму, чакае суда па новай крымінальнай справе, што была ўзбуджана супраць яго.

“Сапраўды, паміж маёй справай і справай Бандарэнка шмат чаго агульнага, – распавядае Мікалай Дзядок сайту palitviazni.info. – Па-першае, і мяне, і яго пачалі “раскручваць” за некалькі месяцаў да сканчэння тэрміну. Гэта робіцца адмыслова для таго, каб зламаць чалавека. Бо ў гэты час ты ўжо літаральна жывеш вызваленнем, мроіш аб ім, робіш планы на будучыню. І калі на цябе ўзбуджаюць новую справу – гэта цяжкі удар. А ў тым, што Андрэю дададуць тэрмін, няма ніякага сумневу.

Нагадаем, Андрэй Бандарэнка – былы кіраўнік праваабарончай арганізацыі «Платформ Іннавэйшн», якая займалася маніторынгам месцаў зняволення. У 2014 годзе яго прызналі вінаватым у хуліганстве, злосным хуліганстве і асабліва злосным хуліганстве ў дачыненні да трох грамадзян і асудзілі на 3 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Як паведамляе spring96.org, бягучы тэрмін пакарання ў Бандарэнкі заканчваецца 31 сакавіка 2017 года. Аднак калі яго прызнаюць вінаватым па крымінальнай справе, якая заведзена супраць яго за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, ён можа атрымаць яшчэ да двух гадоў зняволення. 11 студзеня Андрэю Бандарэнку было прад’яўлена канчатковае абвінавачванне па ч.2 арт 411 УК – “Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі, здзейсненае асобай, асуджанай за цяжкае або асабліва цяжкае злачынства”. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.

У свой час падобная сітуацыя склалася з былым палітвязнем Мікалаем Дзядком. У лістападзе 2014 года, за 3 месяцы да сканчэньня тэрміну, на яго завялі новую крымінальную справу за “парушэнне рэжыму адбыцця пакарання”. 26 лютага 2015 года суд працягнуў яго зняволенне на 1 год і 3 дні.

“Сапраўды, паміж маёй справай і справай Бандарэнка шмат чаго агульнага, – распавядае Мікалай Дзядок сайту palitviazni.info. – Па-першае, і мяне, і яго пачалі “раскручваць” за некалькі месяцаў да сканчэння тэрміну. Гэта робіцца адмыслова для таго, каб зламаць чалавека. Бо ў гэты час ты ўжо літаральна жывеш вызваленнем, мроіш аб ім, робіш планы на будучыню. І калі на цябе ўзбуджаюць новую справу – гэта цяжкі удар. А ў тым, што Андрэю дададуць тэрмін, няма ніякага сумневу.

Па-другое, і на мяне, і на яго ўзбудзілі справу ў Магілёўскай турме №4. Гэта вельмі змрочнае месца, рэжымная турма, у якой ствараюцца максімум умоваў для ізаляцыі чалавека. Дарэчы, як Бандарэнка, так і я на момант пачатку крымінальнай справы сядзелі ў “адзіночцы”. У гэтай турме адміністрацыя знаходзіцца ў вельмі спецыфічных адносінах з так званымі “блатнымі”. Там ёсць вялізарны патэнцыял для прэсінгу і накоплены вялізарны досвед.

Па словах Дзядка, ён стаў амаль што першым чалавекам, якога ў гэтай турме асудзілі па 411-м артыкуле (за некалькі дзён да гэтага асудзілі хлопца-крымінальніка), і таму ў адміністрацыі быў шэраг праблем з тым, як гэта арганізаваць.

“Было бачна, што яны адчувалі цяжкасці, – дадае суразмоўца. – Напрыклад, адкрытым ці закрытым рабіць працэс, як дазваляць мне, ці не дазваляць, стасавацца з адвакатам, ці пускаць родных на суд і гэдак далей. Зараз у іх ужо маецца схема, шаблон, па якому яны дзейнічаюць, і гэты шаблон будуць прымяняць – як у выпадку з Бандарэнкам. Турэмнай адміністрацыі вельмі важна мець нейкі ўзор, па якому можна фармальна законна дзейнічаць. І падобна на тое, што зараз усіх палітвязняў, якіх трэба будзе раскруціць па 411-м артыкуле, будуць везці ў Магілёўскую турму”.

Тым часам, Мікалай Дзядок адзначае, што ёсць у іх справах і адрозненне:

“Калі мяне яшчэ ў 2011-м годзе афіцыйна прызналі палітвязням, то Бандарэнка дагэтуль такім не прызнаны, у яго фактычна няма міжнароднай падтрымкі, а падтрымка ўнутры краіны абмяжоўваецца некаторымі СМІ і асобнымі грамадскімі дзеячамі. Вельмі шкада, што для таго, каб стаць “афіцыйным” палітвязням, яму прыйдзецца атрымаць дадатковы тэрмін”.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Васіль Старавойтаў
  • Зьміцер Дашкевіч
  • Алег Гнедчык
  • Павал Красоўскі