Сяргей Скрабец збіраецца спаліць на Кастрычніцкай плошчы апавяшчэнне з падаткавай інспекцыі

Сяргей СкрабецБылы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец, які ў свой час  быў адпраўлены за краты за быццам бы нанесены дзяржаве матэрыяльны ўрон, ужо доўгі час нідзе не можа працаўладкавацца і пасля таго, як уступіў у сілу Дэкрэт аб “дармаедах”, чакае апавяшчэння з падаткавай інспекцыі.

“Я па-ранейшаму не працую,– распавёў палітык сайту palitviazni.info. – І на біржу працы не іду, бо ў гэтым няма сэнсу. Там дапамога – усяго каля 12 долараў. Альбо накіруюць гнілую бульбу перабіраць, ужо было такое ў маёй практыцы. Патраціў больш на ежу і адзенне, чым зарабіў”.

Нагадаем, у свой час былы генеральны дырэктар ЗАТ “Белбабаеўскае”, экс-дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Скрабец быў адпраўлены за краты за быццам бы нанесены дзяржаве матэрыяльны ўрон.

Будучы дэпутатам Палаты прадстаўнікоў, Скрабец узначальваў дэпутацкую групу “Рэспубліка”, якая была ў адкрытай апазіцыі да ўлады. Выйшаўшы на волю ў 2006 годзе, ён беспаспяхова спрабаваў уладкавацца на працу, і нейкія “прасветы” ў гэтым накірунку.

З “воўчым білетам”, як у Скрабца, знайсці працу аказалася зусім няпроста. За час яго знаходжання на волі судовыя выканаўцы спрабавалі хоць неяк кампенсаваць нанесеныя страты, але, нягледзячы на ўсе высілкі, пазыку ў поўным аб’ёме спагнаць не ўдалося. На сённяшні дзень былы апальны дэпутат застаецца павінен дзяржаве прыкладна 1 мільярд 700 мільёнаў недэнамінаваных рублёў.

“Я па-ранейшаму не працую, хаця ніякіх апавяшчэнняў з падатковай інспекцыі мне пакуль не было, – распавёў сайту palitviazni.info Сяргей Скрабец. – І на біржу працы не іду, бо ў гэтым няма сэнсу. Там дапамога – усяго каля 12 долараў. Альбо накіруюць гнілую бульбу перабіраць, ужо было такое ў маёй практыцы. Патраціў больш на ежу і адзенне, чым зарабіў”.

Са слоў Скрабца, менавіта з-за яго палітычнай актыўнасці нідзе не хочуць браць на працу.

“Знайсці працу проста немагчыма, – адзначае ён. – Як толькі даведваюцца, хто такі і чым раней займаўся, як толькі бачаць працоўную кніжку, адразу даюць ад варот паварот. Зараз жа нават у ЖЭСах сядзяць ідыёлагі. Пра дзяржаўныя прадпрыемствы ўжо не кажу. Адказ традыцыйны: “Няма месцаў”.

Сяргей Скрабец дадае, што ў статусе беспрацоўнага ён знаходзіцца “не так і шмат – каля 12 гадоў”.

“Гэта мала, калі ўлічваць, па колькі гадоў у нас сядзяць ва ўладзе “дармаеды”, якія грошы атрымліваюць, а эфекту ад іх працы – нуль, – адзначае суразмоўца. – Я хоць грошы бюджэтныя не забіраю ды яшчэ і сам плачу дзяржаве па судоваму іску прыкладна 30 даляраў у месяц. Што я магу зрабіць, калі дзяржава не мае патрэбы ў маіх руках і не хоча, каб я працаваў. Але, калі прыйдзе з падатковай апавяшчэнне, што павінен заплаціць падатак, як “дармаед”, то збіраюся гэтую паперку публічна спаліць на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Плаціць у любым выпадку нічога не буду. Няхай на “суткі” адпраўляюць, у мяне ўжо ёсць вопыт знаходжання за кратамі”.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алесь Стральцоў
  • Кацярына Салаўёва
  • Аляксандар Класкоўскі
  • Аляксандар Арастовіч
  • Сяргей Башарымаў