Мікалай Аўтуховіч: Кондруся пакараюць, і Захад на гэта рэагаваць не будзе

ai-217719-aux-head-20160810_vladimir_kondrus_spring96.org_36016 лістапада а 10.30 у Маскоўскім судзе Мінска пачнецца суд над палітвязнем Уладзімірам Кондрусем, удзельнікам Плошчы-2010, які месяц трымаў галадоўку.

“Улады баяцца народных хваляванняў і хочуць праз гэты працэс паказаць, што, маўляў, такія справы – без тэрміна даўніны”, – распавёў сайту  palitviazni.info былы палітычны зняволены Мікалай Аўтуховіч.

Нагадаем, што жыхар пасёлка Рудзенск Уладзімір Кондрусь быў узяты пад варту 14 чэрвеня ў межах папярэдняга расследавання за яго меркаваны ўдзел у падзеях каля Дома ўрада падчас выбараў прэзідэнта ў 2010 годзе. Ён абвінавачваецца па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса «Масавыя беспарадкі», па якім у 2011 годзе было асуджана 49 чалавек, многія з пазбаўленнем волі на розныя тэрміны.

Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Уладзіміра Кондруся палітычным зняволеным і патрабуе ад уладаў спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да яго і неадкладнага вызвалення з-пад варты.

– Калі казаць пра “справу Кондруся”, то яе можна назваць неадназначнай, – кажа Мікалай Аўтуховіч. – У 2010 годзе я знаходзіўся ў турме, і, калі пабачыў фотаздымкі, на якіх чалавек б’е вокны ў Доме ўрада, можна было падумаць, што гэта правакатар. Але аказалася, што гэта мог зрабіць любы, хто быў у той вечар “на эмацыйным уздыме”. Усё магло адбывацца, як кажуць, па інерцыі. Калі ёсць натоўп, то многія далучаюцца да натоўпа проста так. Чалавек патрапіў у гэтую хвалю, і яго панесла.

– Але справа будзе разглядацца аж праз шэсць гадоў пасля таго, як адбыліся снежаньскія падзеі.

–  Улады баяліся і баяцца народных хваляванняў і хочуць праз гэты працэс паказаць, што, маўляў, такія справы – без тэрміна даўніны. Натуральна, і пакараюць чалавека, каб гэта стала яшчэ адным урокам для астатніх. Улады цудоўна разумеюць, што ў іх сёння абсалютна нічога не атрымліваецца ў эканоміцы, а цярпенне людзей не бязмежнае. Суд над Кондрусем – гэта таксама і спроба крыху наполахаць беларусаў.

– Ёсць меркаванне, што ўладам не трэба сёння новыя палітвязні, а таму Кондрусю не дадуць рэальны тэрмін. Які ваш прагноз з гэтай нагоды?

–  Уладзіміра пакараюць у любым выпадку, і Захад на гэта рэагаваць не будзе. Іншая справа, што Кондрусю і насамрэч могуць даць “хатнюю хімію”. Хутчэй за ўсё, з гэтай нагоды ўжо ёсць нейкая папярэдняя дамоўленасць паміж беларускай уладай і Захадам. Еўрапейцы наогул сталі зусім па-іншаму ацэньваць сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. А ўлады таксама зыходзяць са сваіх інтарэсаў. Калі трэба такі “тавар”, як палітвязні, яны яго лёгка зробяць. Але зараз, хутчэй за ўсё, не тая сітуацыя. Заходнія грошы патрэбны.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Леанід Сьвецік
  • Зьміцер Хведарук
  • Міхаіл Марыніч
  • Аксана Новікава
  • Алесь Пушкін