Суд на Пальчысам: справа з палітычным адценнем?

011silverНа гэтым тыдні суд Цэнтральнага раёна Мінска пачаў разгляд справы аб прызнанні экстрэмісцкай «інфармацыйнай прадукцыі на сайце 1863x.com».

Меркаваны заснавальнік і адміністратар сайта 1863x.com Эдуард Пальчыс, вядомы таксама пад псеўданімам «Джон Сільвер», знаходзіцца ў следчым ізалятары №1 г. Мінска і на працэсе па гэтай прычыне не прысутнічаў.

Чаго больш у справе: палітыкі ці крымінала? Правабаронцы раяць не спяшацца з высновамі.

“На мой погляд, улады робяць яшчэ аднаго палітычнага вязня, – распавядае сайту palitviazni.info палітык Павел Севярынец. – Пры гэтым – досыць дэманстратыўна. Паказваюць адначасова, што ўсе, каго вызначыла сёняшняя сістэма, як ахвяру, будуць рэпрэсаваны ў тым выглядзе, у якім захоча ўлада. З другога боку дэманстратыўна паказваюць Расеі, як мы тут ахоўваем расейскія інтарэсы, як чалавека за вольнае слова і інтыімперскую пазіцыю можна заканапаціць у турму. І яшчэ з аднаго боку беларуская ўлада паказвае еўрапейцам, якая яна крутая. Вось, маўляў, возьмем і, нягледзячы на спадзяванні адарваць Беларусь ад Расіі, пакажам, што антырускія настроі будуць вынішчацца на беларускай зямлі. То бок, нічога новага. Судзяць патрыёта, які зрабіў толькі тое, што выступаў за незалежнасць сваёй краіны. Дэманстратыўна тыцкаюць у твар Еўропе. У нас палітвязняў ужо – поўны набор”.

Па словах праваабаронцы Насты Лойка, падчас судовага працэса па справе Эдуарда Пальчыса яны будуць сачыць за сітуацыяй і за самім судом.

“Зараз нехта лічыць, што ў яго артыкулах было распальванне варожасці, нехта лічыць па-іншаму, – кажа праваабаронца. – Але для нас вельмі важна ўбачыць пазіцыю самога Эдуарда і нейкія экспертныя адзнакі. Зыходзячы з гэтага і будзем прымаць рашэнне прызнаваць Эдуарда Пальчыса палітвязнем альбо не”.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алег Гнедчык
  • Эдуард Пальчыс
  • Алег Сурган