Міхаіл Жамчужны: У калонію мне даслала свае творы з дарчым надпісам Святлана Алексіевіч…

14110101Палітвязень Міхаіл Жамчужны даслаў чарговы ліст віцебскаму праваабаронцу Леаніду Свеціку, у якім распавядае пра ўмовы свайго знаходжання ў калоніі.

“Дзякуючы дапамозе адваката, я пакуль не здзейсніў ніводнага правапарушэння ў калоніі і на чарговай атэстацыі пераведзены на палепшаныя ўмовы ўтрымання, якія дазваляюць атрымліваць дадатковую пасылку і дзве бандэролі, – піша Міхаіл Жамчужны. – Дарэчы, мне даслала свае творы з дарчым надпісам Святлана Алексіевіч. Чакаю бандэролі з Англіі ад экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, які павінен мне даслаць літаратуру…”

“Амаль месяц не было лістоў ад Міхаіла, і я ўжо пачаў хвалявацца, – распавядае Леанід Свецік.Але зараз, у рэшце рэшт, атрымаў ад яго паведамленне. Парадавала мяне навіна, што Жамчужнага пасля чарговай атэстацыі перавялі на палепшаныя ўмовы ўтрымання ў калоніі”.

“Дзякуючы дапамозе адваката, я пакуль не здзейсніў ніводнага правапарушэння ў калоніі і на чарговай атэстацыі перавдзены на палепшаныя ўмовы ўтрымання, якія дазваляюць атрымліваць дадатковую пасылку і дзве бандэролі, – піша Міхаіл Жамчужны. – Дарэчы, мне даслала свае творы з дарчым надпісам Святлана Алексіевіч. Чакаю бандэролі з Англіі ад экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, які павінен мне даслаць літаратуру. Усё гэта мы чытаем сваім колам у калоніі па чарзе”.

Па словах Жамчужнага, таксама яму аформілі падпіску ў калонію на тыя выданні, што ён прасіў – “Народную Волю” , “Нашу Ніву”, “БелГазету”, “Звязду” і часопіс “Папулярная механіка”. Апошні яму цікавы, як навукоўцу.

“Тры разы на тыдзень наведваю спартыўны гарадок, удзельнічаю ў спаборніцтвах, што таксама паўплывала на паляпшэнне ўмоў утрымання, – працягвае палітвязень. – Я адзін з нямногіх у калоніі, хто можа зрабіць 4-5 пад’ёмаў з пераваротам, хоць мне ўжо пайшоў сёмы дзесятак гадоў… Таксама разабраўся з афармленнем пенсіі. Пенсіянерам у месцах зняволення выдаецца толькі 10 працэнтаў ад сумы пенсіі. Усё астатняе вылічваецца за харчаванне, адзенне і іншыя паслугі. Таму я адмовіўся ад атрымання пенсіі, каб яна заставалася ў пенсійным фондзе, а не патрапіла ў калонію. Да слова, за маю 34-гадовую працоўную дзейнасць мне налічылі 2 мільёны 500 тысяч рублёў пенсіі”.

У той жа час Міхаіл Жамчужны адзначае, што пэўны псіхалагічны ціск на яго ўсё роўна прыстутнічае: “Ёсць спробы справакаваць канфлікты, каб пасля можна было абвінаваціць у збіцці зняволеных. Але ў іх нічога не атрымліваецца”.

Нагадаем, заснавальнік “Платформ інавэйшн” Міхаіл Жамчужны ў ліпені 2015 года быў асуджаны Віцебскім абласным судом на 6 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму. 23 кастрычніка судовая калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда разгледзела касацыйную скаргу і прызначыла Жамчужнаму больш строгае пакаранне – шэсць з паловай гадоў пазбаўлення волі.

Ён быў прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных арт. 376 (часткі 1 і 2), ч.5 арт. 16, арт. 375 (частка 1) і арт. 431 (часткі 1 і 2): падбухторванні да наўмыснага разгалошвання звестак, якія складаюць службовую таямніцу; незаконным набыцці і збыце спецыяльнага тэхнічнага сродку, прызначанага для сакрэтнага атрымання інфармацыі, у тым ліку — паўторна; дачы хабару і дачы хабару паўторна.

Беларускімі праваабаронцамі Міхаіл Жамчужны прызнаны палітычным зняволеным.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Дзяніс Дзянісаў
  • Анатоль Паўлаў
  • Алесь Кіркевіч