Чаму беларусам важна падтрымаць украінскую палітзняволеную Надзею Саўчанка?

DBB6096F-E2DE-4658-88E7-E3E64E389120_cx0_cy10_cw0_mw1024_s_n_r1Украінская ваеннаслужачая Надзея Саўчанка, якую расійскі суд прыгаварыў да 22 гадоў пазбаўлення волі, з 6 красавіка вырашыла аднавіць сухую галадоўку.

“Нам, беларусам, вельмі важна падтрымаць гэтую мужную жанчыну ў такі складаны для яе час, – распавёў сайту palitviazni.info былы палітзняволены Павел Севярынец, якога, дарэчы, 7 красавіка будуць судзіць за акцыю ў падтрымку ўкраінскай лётчыцы. – Гэта сімвал украінскай нязломнасці перад абліччам крамлёўскай агрэсіі. Прыклад таго, як адзін чалавек можа спыніць гэтую карную машыну. Мы бачым, што ні Пуцін, ні Крэмль, ні ФСБ нічога не могуць зрабіць з гэтай жанчынай – проста мужнай украінкай. Яна – сімвал сёняшняй Украіны”.

Нагадаем, 22 сакавіка Данецкі гарадскі суд Растоўскай вобласці РФ прызнаў Надзею Саўчанка вінаватай ва ўдзеле ў забойстве расійскіх журналістаў на усходзе Украіны і прыгаварыў яе да 22 гадоў калоніі агульнага рэжыму.

Апоўначы 5 красавіка рашэнне расійскага суда ўступіла ў сілу. У заяве, якую агучыла абарона Саўчанка, гаворыцца, што яна не бачыць сэнсу ў абскарджванні прысуду, бо не прызнае яго законнасць і справядлівасць.

Адвакаты спадзяюцца, што Кіеву і Мінску ўдасца дамовіцца аб абмене лётчыцы.

“Літаральна 7 красавіка мяне будуць судзіць за акцыю ў падтрымку Надзеі Саўчанка ля расійскай амбасады, – кажа Павел Севярынец. – Молімся за яе, неўзабаве ў нас адбудзецца сустрэча камітэта “Салідарнасць”, і адным з галоўных пытанняў, безумоўна, будзе становішча ўкраінскай лётчыцы. Гэтая справа ні ў якім разе не павінна пакідаць беларусаў абыякавымі”.

Па словах палітыка, для беларусаў гэта вельмі важна, бо Надзея Саўчанка – знакавы чалавек.

“Невыпадкоы ў яе імя – Надзея, – дадае Павел Севярынец. – Гэта сімвал украінскай нязломнасці перад абліччам крамлёўскай агрэсіі. Прыклад таго, як адзін чалавек можа спыніць карную машыну. Мы бачым, што ні Пуцін, ні Крэмль, ні ФСБ нічога не могуць зрабіць з гэтай жанчынай – проста мужнай украінкай. Яна – сімвал сёняшняй Украіны”.

Былы палітвязень не выключае, што па прыкладу Беларусі расійскія ўлады могуць выкарыстаць Надзею ў якасці прадмета для гандлю.

“Ужо з’яўляліся звесткі, што Масква хацела абмяняць Саўчанку ажно на калідор у Крым, – кажа ён. – Вось так ацэньваюць мужнасць Надзеі самі ворагі. Мужнасць самага высокага ўзроўню! Але тут, на мой погляд, шмат што будзе залежыць і ад украінскіх уладаў, а агулам ад сітуацыі ў свеце. Хаця палітычныя закладнікі – гэта больш беларуская тэма”.

Павел Севярынец адзначае, што сухая галадоўка – гэта асабістае рашэнне кожнага чалавека, бо той, хто прыняў такое яго, фактычна ідзе на смерць, якая пагражае на працягу некалькіх дзён.

“Гэта вельмі сур’ёзны крок, а самаахвярнасць, я б сказаў, завоблачная, – кажа палітык. – На маёй памяці толькі некалькі людзей, якіх больш-менш ведаю, вырашаліся на такія крокі, як сухая галадоўка. І гэта, натуральна, заўсёды выклікае вялікую павагу. Бо такога кшталту самаахвярнасць – яна горы зварочвае”.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Паліенка
  • Алег Корбан
  • Андрэй Клімаў
  • Славамір Адамовіч
  • Эдуард Лобаў