Анатоль Лябедзька: За акцыі я ўжо павінен заплаціць больш за 100 мільёнаў рублёў штрафаў

indexНа мінулым тыдні ў судзе Цэнтральнага раёна сталіцы разглядалася адразу 17 (!) адміністрацыйных спраў, заведзеных на удзельнікаў несанкцыянаванага мітынгу прадпрымальнікаў, што праходзіў 28 лютага ў Мінску, і за ранейшыя акцыі пратэсту.

“Вялікія штрафы, якія зараз даюць суды ўдзельнікам акцый – новая тактыка ўладаў, – распавядае сайту palitviazni.info лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.Па-першае, гэта псіхалагічнае ўдзеянні з наступствамі, якія б’юць па кішэні. Па-другое, вялікія штрафы ўдзельнікам акцый сведчаць пра рэальны эканамічны і фінансавы стан у дзяржаве. Улады зрабілі стаўку на тое, каб напаўняць бюджэт рознымі сродкамі”.

У выніку за акцыі прадпрымальнікаў на 10,5 млн рублёў (50 базавых) аштрафаваныя Мікалай Статкевіч, Вольга Мікалайчык, Максім Вінярскі.

Леанід Кулакоў (эпізоды 28 лютага, 7 і 9 сакавіка) і Анатоль Лябедзька таксама аштрафаваныя на 10,5 млн.

Нагадаем, Анатоль Лябедзька быў фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 году. Пасля затрымання ў ноч з 19 на 20 снежня ён знаходзіўся ў СІЗА КДБ, адкуль быў выпушчаны 7 красавіка 2011 году пад падпіску аб нявыезде. 23 жніўня крымінальная справа ў дачыненні да лідара АГП была спынена.

“Вялікія штрафы, якія зараз даюць суды ўдзельнікам акцый – новая тактыка ўладаў, – адзначае Анатоль Лябедзька. – Па-першае, гэта псіхалагічнае ўдзеянні з наступствамі, якія б’юць па кішэні. Некаму, магчыма, прасцей адсядзець некалькі суткаў ў ізалятары часовага ўтрымання, чым плаціць шматмільённыя штрафы. Усім жа вядома, што актывісты – не заможныя людзі, усё гэта накладвае адбітак не толькі на іх, але і на сям’ю актывіста. Атрымліваецца, што суд карае і людзей, якія ўвогуле могуць быць апалітычнымі. Таму ў пакаранне ўцягваецца значна большая колькасць людзей, чым бачна па рашэнні тых жа судоў. Па-другое, вялікія штрафы ўдзельнікам акцый сведчаць пра рэальны эканамічны і фінансавы стан у дзяржаве. Улады зрабілі стаўку на тое, каб напаўняць бюджэт рознымі сродкамі”.

Па словах палітыка, зараз палітычна актыўныя людзі патрапілі ў складаную сітуацыю.

“Перад імі паўстае пытанне: які выбар зрабіць? – кажа ён. – Нічога не рабіць – гэта яшчэ горшы варыянт, бо падчас крызісу трэба ісці да людзей, гаварыць ім пра праблемы, неабходна ўзгадваць тэму скрадзеных палітыкаў, успамінаць пра сваю нязгоду з эканамічным курсам краіны. А дазволу на акцыі ўлады не даюць, яны толькі выпісваюць штрафы. Таму палітыкі аказаліся перад няпростай дылемай. І працаваць з людзьмі падчас так званай лібералізацыі стала яшчэ больш складаней, таму што гэта абцяжарана вялізнымі штрафамі”.

Анатоль Лябедзька адзначае, што ён не прыхільнік таго, каб не з’яўляцца на суды, хаця яны і з’яўляюцца “фармальнымі”:

“Я хаджу ў суды таму, каб казаць рэзкую праўду ў вочы сведкам, якія ілгуць, суддзям, якія выносяць прысуды. Калі вы там не будзеце з’яўляцца, то створыце ім камфортную сітуацыю. У камп’ютары ў іх ужо ёсць падрыхтаваная “балванка”, і ніхто ім не скажа: “Сістэме, якую вы зараз прадстаўляеце, хутка прыйдзе капец”. Ім гэта не прыемна, круцяцца, як вужакі на патэльні, але ў твар гэтым людзям трэба казаць праўду. І журналістам неабходна падрабязна расказваць пра людзей, якія выносяць такія прысуды, пра сведкаў. Публічнасць у такой справе неабходна”.

Палітык не ведае дакладна, колькі штрафаў яму налічылі суды за апошні час, бо “такую бухгалтэрыю не вядзе”. Калі прыкладна, то ўжо павінен заплаціць больш за 100 мільёнаў.

“Шмат павінен, бо да мяне ўжо грукаюцца ў дзверы судовыя выканаўцы, – распавядае Анатоль Лябедзька. – Толькі ў гэтым годзе на мяне разглядзелі ўжо пяць адміністрацыйных спраў. У асноўным гэта звязана з салідарнасцю з індывідуальнымі прадпрымальнікамі, а таксама з акцыямі ў падтрымку збітага журналіста. І ў мінулым годзе, напэўна, каля дзесяці такіх спраў назбіралася. Калі ўлічваць, што апошнія штрафы былі амаль па 10 мільёнаў, то за ўвесь час ужо, напэўна, павінен больш за 100 мільёнаў рублёў”.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алег Гнедчык
  • Аляксандар Казулін
  • Зьміцер Дрозд