Алесь Міхалевіч: Ніякіх доказаў вінаватасці ў следства няма

gi-14807-71206-big«Мне прыпынілі крымінальную справу. Не зачынілі, а прыпынілі, – паведаміў у сваім сваім фэйсбуку былы кандыдат у прэзідэнты Алесь МІХАЛЕВІЧ. – Аўтаматычна адмененая падпіска пра нявыезд, але застаюся ў статусе абвінавачванага. Следчыя дзеянні больш не вядуцца, але справу могуць аднавіць у любы момант».

Зараз палітык знаходзіцца ў Чэхіі, але ён пагадзіўся адказаць на пытанні для сайта palitviazni.info.

Нагадаем, экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч быў вымушаны пакінуць Беларусь пасля прэзідэнцкай кампаніі 2010 году. Тады ён з шэрагам іншых кандыдатаў на вышэйшую пасаду ў краіне апынуўся пад крымінальным пераследам. Міхалевіч стаў адным з фігурантаў нашумелай справы “Аб масавых беспарадках”. Пэўны час палітык знаходзіўся ў СІЗА КДБ і быў першым з тых, хто заявіў пра жорсткія катаванні ў турэмных засценках.

Выйшаўшы на волю пад падпіску аб нявыездзе, Міхалевічу ўсё ж-такі ўдалося пакінуць Беларусь і эмігрыраваць у Чэхію. Але ў мінулым годзе палітык вярнуўся на радзіму пасля пяці гадоў жыцця за яе межамі.

Зараз палітык ізноў знаходзіцца ў Чэхіі, ён пагадзіўся адказаць на пытанні для сайта palitviazni.info.

– Ці можаце больш падрабязна распавесці пра ваш новы статус?

– Зараз у мяне сітуацыя па справе такая ж, што склалася і з журналістам Аляксандрам Алесіным, калі статус у чалавека застаецца той жа самы (ён абвінавачваемы), але следства не вядзецца. Звычайнай па такой фармуліроўцы гэта робіцца, калі следства ўпэўнена, што чалавек вінаваты, але даказаць гэта не можа, бо нехта з ключавых сведкаў, напрыклад, збег. Палітычны сэнс гэтага такі – ты застаешся ў якасці абвінавачваемага, мы цябе зараз не кранаем, але, як толькі пачнеш дрэнна сябе паводзіць, адразу можам перавесці ў іншы статус.

– Колькі так можа працягвацца?

– Да таго часу, пакуль не скончыцца тэрмін даўніны па маёй справе. А скончыцца ён праз 9 гадоў і 3 месяцы.

– Зараз можаце свабодна выязджаць за мяжу?

– Так. Калі крымінальная справа прыпынена, то на чалавека не могуць накладваць ніякія іншыя абмежаванні – ні падпіску аб нявыяздзе, ні ўтрыманне пад вартай…

– Як вы самі ацэньваеце прыпыненне вашай крымінальнай справы?

– Нічога добрага тут не бачу, бо гэтую крымінальную справу наогул даўно патрэбна спыніць. Я не вінаваты, і ніякіх доказаў вінаватасці ў следства няма. Гэта пацвярджаецца і тым, што справу прыпынілі. Але замест таго, каб шчыра прызнаць гэта, людзі спрабуюць захаваць твар, як быццам нейкая віна за мной ёсць.

– Вы збіраліся прымаць удзел у парламецкіх выбарах у гэтым годзе. Не перадумалі?

– Не перадумаў, гэта абсалютна ўсвядомленае рашэння. Ужо пачаў падрыхтоўку, збіраю каманду, шмат чаго рыхтую да гэтых выбараў…

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Дзьмітрыеў
  • Арцём Брэўс
  • Віктар Івашкевіч
  • Антон Сурапін
  • Андрэй Жукавец