Мікалай Статкевіч: Штрафы не лічу і не аплочваю

DSCN5794 Былы палітвязень Мікалай Статкевіч пасля выхаду на волю ўжо правёў шэраг акцый пратэсту, за што не раз быў прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці.

Між тым, сам палітык на гэтыя суды не ходзіць, а пра свае штрафы даведваецца са СМІ.

“Штрафы не лічу і не аплочваю”, – паведаміў Мікалай Статкевіч сайту palitviazni.info.

– Сёння, 3 сакавіка, прыйшла чарговая абвестка з аддзела судовага прымусовага выканання Ленінскага раёна, — распавядае былы кандыдат у прэзідэнты. – Мне нагадалі, што трэба заплаціць 4 мільёны 200 тысяч рублёў на карысць дзяржавы. На гэты раз не вельмі шмат. Шчыра прызнаюся, што я не маю дакладную лічбу, колькі разоў мяне штрафавалі за той час, як я выйшаў на волю. Хоць са СМІ ведаю, што мне прысудзілі чатыры штрафы, затым былі нейкія дзіўныя SMS-кі незразумелага зместу. Апошняя такая прыйшла 31 снежня мінулага году – маўляў, мне трэба прыйсці ў суд. Зараз ізноў хакеры нешта даслалі.

– Ці аплочваеце вы штрафы?

– Не аплочваю, бо наогул не лічу, што гэтыя суды былі. Павестак туды я не атрымліваў, а хто мне дасылае SMS-кі – я не ведаю. Можа хакеры праз Інтэрнэт?І ўвогуле, тут у мяне прынцыповая пазіцыя – я не лічу сябе вінаватым, каб пачынаць плаціць.

Які ў вас статус пасля выхаду на волю?

– Я знаходжуся пад прафілактычным наглядам. Гэты нагляд дастаткова мяккі, ён дазваляе з’язджаць з месца жыхарства за мяжу да 30 дзён, дазваляе самастойна змяняць месца жыхарства, але пры гэтым трэба папярэджваць органы міліцыі. Але ў выпадку трох адміністратыўных парушэнняў прафілактычны нагляд можа быць заменены на прэвентыўны, і там ужо больш жорсткія ўмовы. А далей можа быць ізноў турма.

– Адным словам, да вас зараз могуць ужыць прэывентыўны нагляд, бо тры адміністратыўныя парушэнні ўжо ёсць?

– Безумоўна, і ўжо даўно маглі гэта зрабіць.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Дашкевіч
  • Аксана Новікава
  • Павал Севярынец
  • Уладзімер Сяргееў
  • Іван Гапонаў