Вячаслаў Касінераў: Мы – моладзь і не баімся казаць праўду

12413980_893655207398708_472458463_o “Грамадскі рэзананс дапамог нам, калі не аднавіць справядлівасць, то хаця б пазбегнуць незаслужаных пакаранняў, – кажа сайту palitviazni.info адзін з фігурантаў “справы графіцістаў” Вячаслаў Касінераў. – Шчыра кажучы, мы думалі, што будзе “хімія”.

Нагадаем, фігуранты “справы графіцістаў”, разгляд якой завяршыўся днямі ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска, аштрафаваныя: Вячаслаў Касінераў — на 30, Максім Пякарскі — на 40, Вадзім Жаромскі — на 50 базавых велічынь. Пры гэтым яны прызнаныя вінаватымі толькі ў пашкоджанні маёмасці, злоснага хуліганства ў іх дзеяннях не ўстаноўлена.

– Дзякуй вялікі ўсім, хто ўвесь гэты час падтрымліваў, – кажа Вячаслаў Касінераў. – Для нас гэта сапраўды апынулася, мажліва, найсур’ёзнейшай перамогай у жыцці. Найперш хацелася б выказаць падзяку Насце Лойка, Ірыне Арахоўскай, нашым сябрам і паплечнікам і проста неабыякавым людзям. Вынік працэсу – менавіта іх заслуга, бо толькі грамадскі рэзананс дапамог нам, калі не аднавіць справядлівасць, то хаця б пазбегнуць незаслужаных пакаранняў.

– Якое ўражанне пакінуў судовы працэс?

– Што тычыцца суда, то было відавочна – усё ідзе па загаду. А, калі падчас працэсу міліцыянты збілі журналіста, гэта відавочна напалохала прыхільнікаў рэжыму. Яны адрэагавалі, як умеюць – напоўнілі залу суда супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным і амаль ачапілі будынак суду АМАПам…

Але гэта не напалохала нас, дзякуючы ўсё той жа падтрымцы сяброў і блізкіх. Мы шчыра выказаліся аб сваім стаўленні да ўсёй справы і да гэтага суду. У сукупнасці усё гэта было было акцыяй па запалохванні актыўнай моладзі. Нашае апошняе слова якраз і было аб гэтым. Мы – моладзь, і не баімся казаць праўду, якая, можа быць, і рэжа вочы сучасным кіраўнікам. Мы – супраць прыгнёту, гвалту, этнацыду і аўтарытарызму.

Задаволены рашэннем суда?

– Калі шчыра, то быў здзіўлены, бо пасля прамовы пракурора мы чакалі сапраўднага абмежавання волі – “хіміі”. Але ў іх нічога не атрымалася, хоць нават следчыя казалі нам: “Была б наша воля, сядзелі б вы ў СІЗА”. Але ж мы – на волі.

Спадзяемся, што з часам неабходнасць у рэпрэсіўных структурах знікне і ніхто ніколі не пройдзе праз тое, праз што праходзілі многія сумленныя людзі Беларусі, якія пацярпелі за апошнія гады.

Увогуле, мы бачым новыя гарызонты развіцця для нашай Радзімы і чалавецтва. Мы – аптымісты…

palitviazni.info

 

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімер Падгол
  • Андрэй Пазьняк
  • Віктар Івашкевіч
  • Антон Койпіш
  • Андрэй Кім