Адзін з фігурантаў “справы графіцістаў” патрапіў у шпіталь

72A52D7C-4BF8-4F55-AE7E-547B289F0719_w640_r1_cx0_cy7_cw0_s25 студзеня ў Мінску пачнецца суд над «графіцістамі», але адзін з фігурантаў справы Вадзім Жаромскі патрапіў у шпіталь.

Як стала вядома сайту palitviazni.info, 16 студзеня да Вадзіма Жаромскага наведаўся ў лякарную прадстаўнік міліцыі, каб уручыць позву ў суд пад подпіс.

Нагадаем, што 25 студзеня ў Мінску пачнецца суд над «графіцістамі», якія ўлетку напісалі на будынках горада і на плоце графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасьці, яна ўжо ідзе…», а таксама запэцкалі фарбай сацыяльную рэкламу з выявай міліцыянта.

Максіму Пякарскаму пагражае да 3 месяцаў арышту, Вадзіму Жаромскаму і Вячаславу Касінераву – да 6 гадоў зняволення.

“Сітуацыя складваецца такім чынам, што адзін з фігурантаў справы Вадзім Жаромскі зараз патрапіў у шпіталь у Смаргоні, – распавяла праваабаронца Наста Лойка. – Яго стан здароўя сур’ёзна пагоршыўся. Але, калі прызначылі дату судовага пасяджэння, Вадзіму пачалі тэлефанаваць з суда і заяўляць, каб той прыехаў, падпісаў позву і, натуральна, абавязкова з’явіўся ў судзе. Патрабавалі нават факс са шпіталя. У выніку Вадзім Жаромскі даў паразмаўляць па тэлефоне дактарам і тыя самі былі здзіўлены: “Пацыент у нас лечыцца, які суд?”

Па словах праваабаронцы, настойлівыя прадстаўнікі закону, мабыць, не паверылі дактарам, а таму 16 студзеня да графіціста наведаўся ў лякарню міліцыянт, каб уручыць позву пад подпіс.

“Я так разумею, што стан здароўя Жаромскага не асабліва турбуе ні суд, ні сілавікоў, – дадае Наста Лойка. – Назіраецца нейкая дзіўная мітусня, каб хутчэй прайшоў судовы працэс, а самому Вадзіму, па маёй інфармацыі, зараз нават забаранілі выходзіць са шпіталя”.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Хведарук
  • Алесь Міхалевіч
  • Зьміцер Завадскі