Мікалай Аўтуховіч прапануе стварыць “арганізацыю па рэальнай абароне вязняў”

Автухович Ваўкавыскі прадпрымальнік і былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч мяркуе, што сёння ў краіне проста неабходна структура, якая б рэальна займалася абаронай правоў вязняў.

“Улады па сутнасці развалілі “Платформу”, якая займалася гэтымі пытаннямі, – кажа Мікалай Аўтуховіч. – Тыя, хто там застаўся, альбо працуюць на ўладу, альбо я наогул не разумею, чаму яны так працуюць. Але ж праблема нікуды не знікала. Я маю кантакты з некаторымі калоніямі і ведаю, што там сітуацыя яшчэ горшая, чым была раней”.

Па словах Аўтуховіча, патрэбна незалежная арганізацыя, якая будзе сачыць за тым, што адбываецца за кратамі і інфармаваць пра гэта грамадскасць.

“Мы паспрабуем зарэгістраваць гэтую структуру, – дадае ён. – У выпадку, калі дазволяць легальную дзейнасць, будзем праводзіць маніторынг сітуацыі ў калоніях, і я гатовы аддаць усе кантакты, што маю. Дарэчы, калі я выйшаў на волю ў 2008 годзе, то прапанаваў апазіцыйнай супольнасці падумаць пра стварэнне міжнароднай незалежнай камісіі, якая б разглядала і аналізавала рашэнні беларускіх судоў. У каментарыях некаторыя тады здзекліва пісалі: “Не хапала яшчэ, каб таксіст указваў, што трэба рабіць”. Я не звяртаю ўвагу на розныя падначкі, але, як чалавек, які прайшоў праз турэмную школу, ведаю адно: немагчыма абараніць вязняў, калі не будзе кантролю за сітуацыяй”.

Былы палітвязень адзначае, што некаторыя палітыкі ўжо падтрымалі гэтую ініцыятыву, а пачаць справу вырашылі даручыць Галіне Гарачка – назіральніцы, якая не ўстала з месца і не падала руку Лукашэнку, калі той галасаваў на выбарчым участку.

“Самае галоўнае – каб было не фантомнае існаванне, а рэальная праца, – кажа Мікалай Аўтуховіч. – Трэба зрабіць так, каб усе людзі ў калоніях мелі тэлефон даверу, на які чалавек мог бы патэлефанаваць і распавесці пра сваю сітуацыю”.

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Яна Палякова
  • Андрэй Пазьняк
  • Кацярына Салаўёва