Былому палітвязню Аляксандра Казуліну споўнілася 60 гадоў

kazulin010715-74k5225 лістапада кандыдат у прэзідэнты 2010 году і палітвязень Аляксандр Казулін адзначыў 60-гадовы юбілей.

13 ліпеня 2006 году суд прызнаў яго вінаватым у наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаны з непадпарадкаваннем супрацоўнікам міліцыі.

Палітыка прыгаварылі да пазбаўлення волі на пяць з паловай гадоў. Арганізацыя “Міжнародная амністыя” аб`явіла Казуліна палітзняволеным.

Сваёй віны ён так і не прызнаў, а вызвалены быў у жніўні 2008 году прэзідэнцкім указам аб памілаванні.

За некалькі дзён да вызвалення Казуліна ў калоніі яго наведаў кіраўнік офіса АБСЕ ў Мінску Ханс-Йохан Шміт. Як паведаміла тады прэс-служба офіса АБСЕ, “візіт з`явіўся часткай абавязацельстваў офіса АБСЕ ў сферы маніторынгу за развіццём судовых спраў”. Праз некалькі дзён пасля гэтага ужо пасол Германіі спадар Вайс наведаў адміністрацыю кіраўніка Беларусі. А ў хуткім часе быў вызвалены і Аляксандр Казулін.

Адразу пасля выхаду на волю палітык заявіў так: “Я не проста не магу з маральна-этычных меркаванняў прыняць указ аб памілаванні. Калі б не смерць цесця, я б ніколі не выйшаў да таго часу, пакуль не вызвалілі Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча. Мяне б проста выцягвалі з турмы, выкідвалі б адтуль. Я адмаўляюся ад памілавання, як ад знявагі. Я ўспрымаю вызваленне, як знак справядлівасці, але не ўспрымаю яго ў тым выглядзе, у якім гэта зроблена”.

Сёння былы палітвязень дыстанцыянаваўся ад палітыкі, якой, па яго словах, няма ў краіне з такім рэжымам, а таксама неахвотна ідзе на размову з прадстаўнікамі СМІ.

Але ў любым выпадку – віншуем!

palitviazni.info

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімер Сяргееў
  • Уладзімер Падгол
  • Уладзімер Плешчанка
  • Кастусь Лукашоў
  • Уладзімір Кондрусь