Алесь Міхалевіч: Мая справа па-ранейшаму ў падвешаным стане

Алесь МіхалевічКандыдат у прэзідэнты 2010 году Алесь Міхалевіч вярнуўся з Чэхіі і распавёў сайту palitviazni.info пра будучае сваёй крымінальнай справы.

Нагадаем, што Алесь Міхалевіч быў затрыманы ў ноч на 20 снежня 2010 году. 19 лютага 2011 года яго адпусцілі са следчага ізалятара КДБ пад падпіску аб нявыездзе, а 28-га ён арганізаваў прэс-канферэнцыю, на якой расказаў пра катаванні ў СІЗА.

У сакавіку 2011 года Міхалевіч тайна выехаў з Беларусі, растлумачыўшы гэта пагрозай «рэальнай фізічнай расправы», і праз некалькі тыдняў атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.

У верасні экс-кандыдат у прэзідэнты вярнуўся ў Беларусь. Варта адзначыць, што у дачыненні да А. Міхалевіча не спыненая крымінальная справа па падзеях масавай акцыі пратэсту пасля выбараў у 2010 годзе.

Не так даўно Алесь Міхалевіч атрымаў дазвол ад Следчага камітэта на паездку ў Прагу, дзе меркаваў вырашыць розныя пытанні. У тым ліку, і адмовіцца ад палітычнага прытулку ў Чэхіі. Зараз ізноў вярнуўся дадому.

– Па выніках паездкі пакуль не магу нічога сказаць, – кажа Алесь Міхалевіч. – Што датычыцца маёй крымінальнай справы, то там таксама асаблівых навін няма. Ніхто мяне з гэтай нагоды не тузае, я паведаміў праваахоўнікам, што вярнуўся з Чэхіі. Справа па-ранейшаму застаецца ў падвешаным стане, яна не спыненая.

– Якія тут, на ваш погляд, перспектывы?

– Самыя розныя. Ад закрыцця справы да таго, што могуць аднавіць яе па поўнай праграме. На гэты момант я знаходжуся ў статусе абвінавачваемага пад падпіскай аб нявыездзе.

– Вас выклікаюць следчыя, задаюць нейкія пытанні?

– Нічога гэтага таксама няма. Адзін раз выклікалі, калі вярнуўся ў Беларусь, і ўсё.

palitviazni.info

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

03.07.2020 «Падстаў для спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да вас не маецца”. Следчы камітэт адказаў экс-палітвязню Алесю Міхалевічу па справе дзесяцігадовай даўніны

24.03.2020 Алесь Міхалевіч: У гэтым годзе маю справу не закрыюць за тэрмінам даўніны

21.06.2019 “Справу Алеся Міхалевіча” закрыюць у наступным годзе?

03.10.2018 Алесь Міхалевіч: Крымінальную справу не хочуць закрываць…

23.04.2018 Былы палітвязень Алесь Міхалевіч зарэгістраваў у Вільні юрыдычны офіс

28.09.2017 Алесь Міхалевіч: Прызнаць невінаватым не хочуць, а прызнаць вінаватым не могуць

28.02.2017 Чаму не закрываюць справу Алеся Міхалевіча?

20.09.2016 Алесь Міхалевіч збіраецца звяртацца па сваёй крымінальнай справе ў Пракуратуру

05.05.2016 Алесь Міхалевіч рыхтуецца да парламенцкай кампаніі

17.02.2016 Экс-кандыдат у прэзідэнты Алесь Міхалевіч будзе балатавацца ў дэпутаты

Іншыя палітычныя вязьні

  • Антон Койпіш
  • Сяргей Каваленка
  • Сяргей Башарымаў
  • Арцём Брэўс
  • Зьміцер Дрозд