Ля будынка КДБ прайшла акцыя па ўшанаванні рэпрэсаваных

DSCN5187Напярэдадні былы палітвязень і экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч запрасіў беларусаў ушанаваць памяць рэпрэсіраванных дзеячаў культуры Беларусі. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«29 кастрычніка – чорная дата беларускім гісторыі, – напісаў ён. – У гэты дзень у 1937 года НКУС расстраляў больш за 100 дзеячаў нашай культуры, пераважна пісьменнікаў. Сталінскія каты ведалі, што рабілі. Менавіта «людзі слова» ствараюць духоўную аснову нацыі, без якой яна ператвараецца ў статак. Мы вінаватыя перад нашымі пакутнікамі, бо каты, якія знішчылі іх і сотні тысяч іншых беларусаў, да гэтага часу не асуджаныя і лічацца героямі. Таму сучасныя нашчадкі катаў смела ідуць іх шляхам. Зноў яны ў сваіх турмах катуюць патрыётаў Беларусі. Калі грамадства забывае пра свае трагедыі, яны могуць паўтарыцца.

Заклікаю тых, хто гатовы, прыйсці 29 кастрычніка а 18:30 да сцен будынкаў КДБ і Міністэрства ўнутраных спраў на праспекце Незалежнасці, каб са свечкамі ў руках стварыць ланцуг памяці ахвяр сталінізму і нагадаць нашчадкам іх катаў аб адказнасці за злачынствы».

Да будынка КДБ Мікола Статкевіч прыйшоў разам са сваёй жонкай Марынай Адамовіч. На месца акцыі былі таксама некаторыя лідары апазіцыі, журналісты, супрацоўнікі сілавых структур у цывільным, якія традыцыйна здымалі ўсё, што адбываецца, на відэа. Супрацоўнікі міліцыі, тым часам, складалі на арганізатараў мерапрыемства пратаколы.

Удзельнікі акцыі запальвалі знічкі, ставілі іх на прыступкі КДБ. Пасля сталі ў ланцуг. Недзе ў 18.50 Мікалай Статкевіч абвясціў, што акцыя скончылася.

“Мы будзем змагацца за гэтую прастору свабоды ў цэнтры Мінска, – распавёў ён. – А некалі пашырым яе на ўвесь Мінск і на ўсю Беларусь. А сёняшняй акцыяй я задаволены. Людзі не пабаяліся прыйсці нават да будынка КДБ, дзякуй ім усім. Але памяць аб тых, хто бязвінна загінуў, павінна жыць”.

Напрыканцы мерапрыемства моладзь падыходзіла да Мікалая Статкевіча з просьбай сфатаграфавацца на фоне будынка КДБ.

“З прыгожымі дзяўчатамі і хлопцамі-дубамі чаму б і не сфатаграфавацца”, – з жартам адказваў былы палітвязень.

DSCN5183 DSCN5187 DSCN5189 DSCN5193 DSCN5196

palitviazni.info

 

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксей Шыдлоўскі
  • Мікола Астрэйка
  • Дзяніс Дзянісаў
  • Юрый Лявонаў
  • Андрэй Пачобут