Яўген Васьковіч: Як бы хто ні лічыў, тое, што я зрабіў, не з’яўляецца гвалтам

Сайт palitviazni.info працягвае распавядаць пра асаблівасць псіхалагічнага стану вязняў, якія апынуліся за кратамі за свае перакананні. Самы малады палітвязень Яўген Васьковіч пасля вызвалення асэнсоўвае турэмны досвед і адказвае на пытанні сайту palitviazni.info.


– Пра што марыў у зняволенні?

 – Марыў, каб была магчымасць мець доступ да патрэбнай інфармацыі. У мяне не было магчымасці чытаць кніжкі, якія я хацеў. Цікавая інфармацыя рэдка трапляла да мяне. А яшчэ хацеў мець кампутар, бо часта не паспяваў за хадою сваіх думак.

 – Што рэальна падтрымлівала?

 – Падтрымлівала веданне таго, што праўда за мною і я выконваю свае абяцанні. Як бы хто ні лічыў, тое, што я зрабіў, не з’яўляецца гвалтам. І я мэтанакіравана ішоў на ратаванне нацыянальных каштоўнасцяў коштам уласнага лёса. Але на маю думку, гэта не з’яўляецца чымсіці асаблівым, так павінен рабіць кожны грамадзянін.

Нагадаем, што ў штрафным ізалятары Яўген Васьковіч правёў 360 сутак. 8 траўня 2011 году Яўген Васьковіч быў асуджаны паводле ч. 2 арт. 339 (злоснае хуліганства) і ч. 3 арт. 218 (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасьці ў асабліва буйных памерах) КК Рэспублікі Беларусь разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамолатавым на 7 гадоў пазбаўленя волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за спробу падпалу ў ноч на 17 кастрычніка 2010 году будынку Бабруйскага КДБ, у які былі кінутыя бутэлькі з запальнай сумессю. На судзе заявіў, што не шкадуе аб зробленым, што лічыць сваім абавязкам – абараняць нацыянальныя беларускія каштоўнасці.

Спачатку адбываў пакаранне ў Магілёўскай калоніі № 15, а 12 кастрычніка 2011 году пераведзены на больш жорсткі рэжым у Магілёўскую турму № 4. Неаднаразова трапляў у штрафны ізалятар за непадпарадкаваньне.

Яўген Васьковіч быў вызвалены з калоніі 22 жніўня 2015 года ўказом Лукашенкі без без напісання вязнем прашэння аб памілаванні.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Анатоль Букас
  • Мікола Маркевіч
  • Васіль Лявонаў
  • Уладзімір Кондрусь
  • Мікіта Емельянаў