Шэсце за дзень да выбараў

DSCN498210 кастрычніка, за дзень да выбараў, у Мінску прайшло шэсце за свабодныя выбары.

Удзельнікі мерапрыемства знаходзіліся пад пільнай увагай сілавікоў, якія здымалі ўсё, што адбывалася на відэакамеры, але ў ход падзей не ўмешваліся.

Як і заклікаў напярэдадні былы палітвязень Мікалай Статкевіч, прысутныя сабраліся ў 17.00 на плошчы Свабоды, дзе ў апошні час прайшла ўжо не адна акцыя.

Зрэшты, на плошчы Свабоды адбыўся ўсяго толькі кароткі сход, пасля чаго людзі пад бел-чырвона-белымі сцягамі пайшлі ўздоўж праспекта Незалежнасці да плошчы Якуба Коласа.

«Сёння праходзіць маральная акцыя барацьбы», — сказаў спадар Статкевіч.

На шэсці прысутнічалі многія былыя палітвязні, некаторых з іх мы папрасілі падзяліцца ўражаннямі ад мерапрыемства.

– Гэта акцыя прайшла з большым натхненнем, чым папярэднія, – кажа Зміцер Дашкевіч.Думаю, прыйшло было прыкладна паўтары тысячы чалавек. Гэта сведчыць пра тое, што беларускае грамадства прагне пераменаў, калі людзі ўсё-такі выходзяць на вуліцу. У той жа час яны разумеюць, што гэтая акцыя не прынясе зменаў. У Беларусі народ выходзіць раз на пяць гадоў у той дзень, калі ахвяра сапраўды можа прынесці нейкі вынік. Каб пашырыць прастору свабоды, каб прадэманстраваць, што мы свабодалюбівая нацыя. Не больш за тое. Таму не варта разлічваць на шматтысячныя шэсці. Ды і Лукашэнку зараз няма сэнсу разганяць акцыю, бо шмат зроблена, каб наладзіць стасунці з Захадам, каб Еўропа прызнала гэтыя выбары. Хоць, трэба адзначыць, рэжым не мысліць катэгорыямі законаў – у краіне можа адбывацца ўсё што заўгодна.

“Тыя, хто выйшаў на вуліцу, паказалі, што ёсць яшчэ тыя беларусы, якія будуць абараняць і свабод,у і праўду, і незалежнасць, – дадае Павел Севярынец.Як бачым, нікога не спынялі, нікога не затрымлівалі, але гэта было прадказальна. І спыняць не будуць, бо 12 кастрычніка Еўразвяз будзе прымаць рашэнне аб тым, каб зняць з Лукашэнкі санкцыі на чатыры месяцы. Так што, па меншай меры, да панядзелка ўсё будзе ціха”.

Палітыкі не заклікалі людзей прыходзіць на Плошчу ў дзень выбараў. «Акцыі трэба планаваць, калі ты нешта можаш прапанаваць, – сказаў Уладзімір Някляеў. – Грамадства запалоханае. Нас палохаюць новым майданам. Людзі думаюць, што ў іх галовы, а насамрэч, у іх на галовах тэлевізары. Мала народу ходзіць на такія акцыі».

palitviazni.info

DSCN4988 DSCN4999 DSCN5009 DSCN5021 DSCN5037 DSCN5031

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сьвятаслаў Барановіч
  • Андрэй Саньнікаў