Турэмная проза Алеся Бяляцкага

Сайт palitviazni.info працягвае распавядаць пра тое, што дазваляла выжываць палітвязням ў нечалавечых умовах беларускай пенітэнцыярнай сістэмы. Старшыня Праваабарончага цэнту “Вясна” Алесь Бяляцкі ў вольны ад працы час – чытаў і вельмі шмат пісаў – адказваў на лісты з волі і працаваў над тэкстамі для кніг. За час зняволення Алеся Бяляцкага былі створаныя тры кнігі: «Асьвечаныя беларушчынай» – артыкулы па гісторыі беларускай літаратуры і крытыка (2012), «Іртутнае срэбра жыцьця» (2014) – нататкі пра праваабарончую дзейнасьць, «Халоднае крыло Радзімы» (занатоўкі, эсэ, інтэрв’ю) – 2014 год.

Палітвязень, праваабаронца і літаратар Алесь Бяляцкі ў зняволенні вывучаў лёсы рэпрэсаваных беларускіх пісьменьнікаў. Пра гэта ён паведамляў у адным са сваіх лістоў.

Алесь Бяляцкі піша: «Я зараз захапіўся Барысам Мікулічам і апошнія два тыдні перад Новым годам і ўжо два тыдні пасля Новага года (2014) займаюся распляценьнем заблытаных нітак ягонага лёсу і характару». А таксама: «У “Новым часе” прачытаў артыкул Сяргея Чыгрына да стагодзьдзя Тодара Лебяды, і прыемна мяне здзівіла ягоная жонка Бася Цыпіна, якая сьмела і адважна, з рызыкаю для сваёй свабоды заступалася за яго і здолела выцягнуць усіх іх (Лебяду, Сяднёва ды інш.) на перасуд, дзе іх засьпела вайна. Дзякуючы ёй яны не згінулі ў лагерах і напісалі што-кольвек вартае».

IMG_4772Алесь Бяляцкі пісаў успаміны пра культурны супраціў у Беларусі ў 80-я гады, адным зь лідараў, якога быў Алесь Бяляцкі. У 1987–1989 гадах Алесь Бяляцкі зьяўляўся старшынёй Аб’яднаньня маладых літаратараў «Тутэйшыя».

Пра ролю «Тутэйшых» Алесь Бяляцкі піша ў лісьце ад 6 сьнежня 2013 года: «“Тутэйшыя” ўзьніклі ды існавалі ў вельмі шчыльнай зьвязцы з тагачасным беларускім рухам. Мы былі натуральнай часткай руху і не існавалі ў ізаляцыі. І сувязі гэтыя былі ў сотнях гаворак, сустрэчаў, кантактаў, сумесных імпрэзах. І ў гэтым яшчэ грамадская і нацыятворчая роля Тутэйшых яны кшталтаваліся самі і нацыянальна, і духоўна кшталтавалі іншых закладалі тыя ідэі, якія вырашаюцца і ніяк не вырашацца апошнія чвэрць стагодзьдзя ».(6 сьнежня 2013 года, Бабруйск, ІК-2)

Як супрацьвагу камуністычай і савецкай ідэалогіі ўдзельнікі нацыянальна арыентаваных моладзевых суполак прапаноўвалі новую беларускую ідэнтычнасць ў кантэксьце еўрапейскай цывілізацыі, заснаваную на шанаваньні беларускай мовы, гісторыі і культуры. «Напачатку 80-х прыйшло новае пакаленьне, – сьцьвярджае Алесь Бяляцкі. – Тыя, хто быў перад намі, нарадзіліся ці адразу пасьля вайны, ці яшчэ перад вайною, ці падчас вайны, – пакаленьне Пазьняка. Гэта былі дзеці вайны, і яшчэ, можна сказаць, – дзеці сталінскіх рэпрэсій. Гэта моцна паўплывала на тое асяродзьдзе, у якім яны выхоўваліся. Нашае пакаленьне зусім іншае, гэта пакаленьне дзяцей, якія ніколі не галадалі. Усе, хто хацеў, мелі магчымасьць атрымаць адукацыю – хто хацеў, той вучыўся, нягледзячы на свой сацыяльны статус. Але нам ужо мала было толькі матэрыяльнага дабрабыту…»

Менавіта першыя нацыянальна-дэмакратычныя «нефармальныя суполкі» 80-х заклалі падмурак разьвіцьця структур грамадзянскай супольнасьці Беларусі. Улады цяперашняй Беларусі да гэтых структур, як і ў СССР, працягваюць ставіцца падозрана, па-ранейшаму бачаць у іх «антыдзяржаўныя элементы». Гэта і вызначае сьпецыфіку дзейнасьці няўрадавых арганізацый сёньня ў Беларусі – татальны кантроль, крымінальная адказнасьць, прадугледжаная за дзейнасць «ад імя незарэгістраванай арганізацыі», значна абмяжоўвае магчымасьці структур грамадзянскай супольнасці.

У пэўнай ступені адбываеца працэс, калі няўрадавыя арганізацыі, пазбаўленыя рэгістрацыі, робяцца «паўпадпольнымі». Іх становішча аналагічнае стану нефармальных аб’яднаньняў 80-х.

palitviazni.info

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Анатоль Паўлаў
  • Юрый Бандажэўскі
  • Уладзімер Лобан
  • Павал Мажэйка
  • Аляксандар Арастовіч